Партыя БНФ » Палітвязень Вітольд Ашурак: “Упэўнены, што цягам 2021 года я апынуся на волі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Палітвязень Вітольд Ашурак: “Упэўнены, што цягам 2021 года я апынуся на волі”

Дададзена 09.02.2021 12:52:47 | 379 праглядаў

Палітзняволены сябра сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак, якога 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе асудзілі на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, у чарговым лісце да сяброў піша, як успрымае свой прысуд і каму выгадна зацягваць час перамен у Беларусі.

Вітольд АшуракПра ліст Вітольда Ашурка піша газэта “Новы Час

Прысуд у 5 гадоў зняволення не стаў для яго нечаканым, піша Вітольд, «таму што мы добра ведаем нашых ворагаў. Ім не патрэбна мець грамадзянскую супольнасць у краіне — занадта шмат клопату і заўжды ёсць рызыка страціць стратэгічную ініцыятыву».

Аднак, зазначае Вітольд, яны яе ўжо страцілі.

«Усе іх дзеянні — спрэс рэфлексіі. Гэта значыць, што іх магчымасцяў і патэнцыялу хапае толькі на тое, каб рэагаваць на дзеянні і ініцыятывы грамадзянскай супольнасці».

У той жа час, на думку Вітольда, яны разумеюць, што так, як раней, ужо не будзе, але ім патрэбны час, каб вывесці на палітычную арэну сваіх «палітыкаў-лабістаў».

«Нашыя ворагі (самыя разумныя з іх) імкнуцца цяпер зацягнуць час перамен. Палітыка, які сімвалізаваў іх статус-кво і гарантаваў ім недатыкальнасць, яны ўжо спісалі на сметнік гісторыі. Для іх ён ужо палітычны нябожчык. Але ім патрэбна ўтрымаць свае пазіцыі. Таму, карыстаючыся ўладай, яны і садзяць палітычных супернікаў. Простымі словамі — выдаляюць з грамадскага жыцця. Не думаю, што суддзя Філатаў, калі даваў мне 5 год, сур’ёзна спадзяваўся на тое, што я адседжу ўсе 5 год. Але гэтым людзям патрэбны нейкі час, каб “вывесці ў людзі” сваіх палітыкаў-лабістаў, на якіх няма плямаў злачыннага рэжыму. Гэтыя адукаваныя, прыгожыя і “цудоўныя” людзі з’явяцца (альбо ўжо з’явіліся) у самы бліжэйшы час! Мне здаецца, яны будуць мець самыя розныя праграмы і належаць да розных бакоў палітычнага спектра, але галоўнае, што будзе іх яднаць, гэта цвёрдае перакананне, што “нам трэба аб’яднацца”, што “не трэба церушыць мінулае”, што “грамадства не павінна быць расколатым”.

Разумныя ворагі разумеюць, што бессэнсоўна секчы галовы “гідры рэвалюцыі”, бо замест адной адсечанай вырастаюць 10 новых! Разумныя ворагі інтэгруюць у грамадства сваіх лёгка кіраваных стаўленікаў».

Вітольд Ашурак упэўнены, што цягам 2021 года ён апынецца на волі.

«Што тычыцца мяне, то тэрмін у 5 год я ўспрымаю як адзнаку “выдатна” за тое, што меў гонар падняць паходню паўстання супраць дыктатуры сярод самых лепшых людзей Ліды! Сапраўды, для мяне гэта гонар!»

Лісты Вітольду Ашурку можна дасылаць на адрас:

230023, г. Гродна
вул. Кірава, 1, турма № 1
Ашурак
Вітольд Міхайлавіч

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Сакавік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.