Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў прывітаў сход дэмакратычных левых: “Жыве Беларусь!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў прывітаў сход дэмакратычных левых: “Жыве Беларусь!”

Дададзена 08.02.2021 9:04:42 | 748 праглядаў

7 лютага 2021 году старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёўвыступіў з вітальным словам у якасьці госьця на другім форуме дэмакратычных левых сілаў “За роўнасьць і сацыяльную справядлівасьць”.

7 лютага форум дэмакратычных левых сілаўВітаючы дэлегатаў сходу партыяў левага кірунку, старшыня БНФ сказаў:

- Паважаныя сябры, паважаныя калегі! Дазвольце мне асабіста і ад імя партыі БНФ дазвольце прывітаць вас, удзельнікаў другога форуму левых дэмакратычных сілаў, пажадаць вам посьпеху і плённай працы на карысьць нашай роднай Беларусі [апладысменты].

Палітычнае падзяленьне на левых і правых, якое ўпершыню ўзнікла ў часы Велікай Французскай рэвалюцыі не надта пасуе для нас з вамі, для сучаснай Беларусі. Сёньня мы ўсе разам змагаемся за палітычныя і сацыяльныя свабоды грамадзян нашай краіны.

Партыя Беларускага Народнага Фронту, як і арганізацыі, якія вы прадстаўляеце на гэтым форуме, мае цэлы шэраг напрацовак і праграмных дакументаў у палітычнай і эканамічнай сфэры, і таксама канешне – у сацыяльнай сфэры краіны. І хоць нашыя напрацоўкі адрозьніваюцца, але нас яднае адзінае памкненьне, нас яднае агульнае памкненьне – зрабіць усё магчымае, каб жыцьцё грамадзян нашай краіны з кожным днём рабілася заможным і шчасьлівым. Мы ўсе разам імкнемся праз рэформы вывесьці нашую Беларусь з той багны, з той бездані, у якую завёў яе цяперашні рэжым. І як паказвае час – нашыя прапановы з кожным днём набываюць усё большую актуальнасьць.

Як прыклад, асобна хачу прыпыніцца на двух праграмных дакумэнтах, якія распрацаваныя Партыяй БНФ. Першы – гэта праграма рэфармаваньня сыстэмы аховы здароўя. Распрацоўшчыкам яе ёсьць сябра Сойму Партыі БНФ, кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Мальчык з Гародні. Другі дакумэнт – канцэпцыя рэфармаваньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, над якой давялося папрацаваць мне.

Чаму я прыпыніўся на гэтых праграмных дакумэнтах? Таму што медыцына і ЖКГ – гэта тыя сфэры, якія патрэбныя любому грамадзяніну ад яго нараджэньня да апошніх дзён жыцьця. Але негатыўныя працэсы, што там адбываюцца, не тое што напружваюць грамадзтва – яны сьведчаць аб катастрофе, якая насоўваецца на краіну. З Беларусі цяпер з’яжжаюць самыя кваліфікаваныя лекары. І ў абставінах пандэміі хутка ўжо не будзе каму лячыць нашых грамадзянаў. Гэтая праблема ўжо востра адчуваецца ў сельскіх рэгіёнах краіны.

Не лепш спытуацыя і ў сыстэме ЖКГ – пра гэта сьведчаць шматлікія аварыі ў зімовы пэрыяд на камунальных аб’ектах. Паводле статыстыкі, на жыльлёвыа-камунальных аб’ектах штодзень адбываецца ў сярэднім чатыры буйныя аварыі ў гэты зімовы пэрыяд. І вы паглядзіце, як камунальнікі не здолілі справіцца з “выпрабаваньнем” першымі сьнегападамі! І на фоне такіх негатыўных працэсаў улады упарта адмаўляюцца ад рэформаў у медыцыне, у ЖКГ, у іншых сфэрах.

Беларусь з нецярплівасьцю чакае вясну, беларусы з нецярплівасьцю чакаюць вясну. І вясна прыйдзе на Беларусь! Не толькі як пара года, прагнаўшы сьцюжу з нашай зямлі. На Беларусь на зьмену сьцюжы прыйдзе вясна і са зьменамі ў беларускім грамадзтве. Для Адраджэньня, для эўрапэйскай і дэмакратычнай, беларускай Беларусі!

І нашая зямля, зямля пад белымі крыламі, адродзіцца для годнага жыцьця беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, якія пражываюць спрадвеку на нашай зямлі. А крылы будуць патрэбныя два – і левае, і правае. Бо з адным крылом лятацьнемагчыма. Жыве Беларусь!

Заля вітала выступ Рыгора Кастусёва воплескамі і споклічамі “Жыве Беларусь!”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.