Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: “Бальшыня беларусаў супраць гэтага рэжыму – сёньня гэта відавочна ўсім”
Дададзена 09.02.2021 3:53:56 | 337 праглядаў
7 лютага ў Мінску прайшоў ІІ Форум левых дэмакратычных сіл. Ганаровым госцем якога быў прадстаўнік правых сіл — кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Цікава, што ў той жа дзень, ужо па заканчэнні Форуму, як левыя, так і правыя апазіцыйныя структуры практычна адначасова заявілі пра сваё нежаданне браць удзел у пасяджэннях гэтак званага “Усебеларускага народнага сходу”.
Ці кансалідавалі класічную беларускую апазіцыю падзеі апошніх шасці месяцаў? Чаму адмовіліся ад “дыялогу” з уладай праз удзел ва Усебеларускім сходзе? Ці паразумеюцца “старая” і “новая” апазіцыя?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў этэры Эўрарадыё адказваюць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў.