Ператрус у сядзібе Рыгора Кастусёва, была затрыманая яго дачка КацярынаДададзена 16.02.2021 8:28:43 | 229 праглядаў У аўторак, 16 студзеня, адбыўся ператрус ў бацькоўскай хаце старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёну. Была затрыманая і дастаўленая ў Магілёў дачка лідэра БНФ Кацярына Кастусёва (пасьля ператрусу ў магілёўскай кватэры – вызваленая). «Толькі што даведаўся, што магілёўская пракуратура затрымала маю дачку Кацярыну. Яны з маёй жонка Ларысай былі на вёсцы: Цяхцін, Бялыніцкі раён. Прыехалі на вёску, правялі там вобшук, затрымалі дачку і паехалі на Магілёў. Пры вобшуку нічога не забралі», – напісаў Рыгор Кастусёў у фэйсбуку. Як пазьней стала вядома, ператрус зладжаны ўпраўленьнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК). Рыгор Кастусёў знаходзіцца зараз у Шклове. Падчас вобшуку ў Цяхціне прысутнічалі яго жонка Ларыса і дачка Кацярына. Перад пачаткам ператрусу, як распавяла жонка палітыка Ларыса, следчыя папрасілі выдаць «зброю, забароненую літаратуру і наркотыкі», калі гэта маецца на доме. Падчас ператрусу нічога падобнага не выявілі. Неўзабаве Кастусёў паведаміў, што ў кватэры дачкі ў Магілёве таксама прайшоў ператрус і гэта звязана з сённяшняй хваляй ператрусаў у праваабаронцаў. Яе адпусцілі. Па словах Кацярыны, супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі ёй, што яна з’яўляецца валанцёрам ПЦ “Вясна”.Што шукалі праваахоўнікі, Кацярына так і не зразумела. Яна кажа, што вобшукі праводзіліся у межах нейкай крымінальнай справы, але якую яна мае датычнасць да гэтай справы, ёй так і не патлумачылі. Гутарылі з жанчынай супрацоўнікі магілёўскага ГУБАЗіК – паведамляе рэгіянальны сайт 6tv.by. Зараз Кацярына Кастусёва знаходзіцца дома ў сваёй кватэры ў Магілёве. Кацярыне 37 гадоў, яна скончыла Акадэмію музыкі, выкладала ў магілёўскай школе музыкі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года яе звольнілі. Цяпер жанчына працягвае займаецца любімай справай, працуе ў адным з дзіцячых цэнтраў Магілёва, паведамляе nn.by. Атака на радавую сядзібу Кастусёвых сталася часткай маштабнага рэйду супраць арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, правабаронцаў і журналістаў, які пракаціўся ў гэты дзень па ўсёй краіне. Лік людзей, якія трапілі пад гэтую хвалю, ужо ідзе на дзясяткі. З самай раніцы міліцыя прыйшла, каб правесьці ператрусы, у офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў, на кватэры яе кіраўнікоў, да журналістаў, правабаронцаў з цэнтру “Вясна”, прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў па ўсёй краіне. Сярод тых, хто патрапіў пад удар – сябры Партыі БНФ, якія ажыццьяўляюць законную правабарончую дзейнасьць: Валер Пуціцкі з Рэчыцы, Алена Масьлюкова з Сьветлагорску, Аляксей Колчан з Магілёву ды іншыя. Да каго сілавікі прыйшлі зь ператрусамі. Журналісты
Праваабаронцы і актывісты
Прадстаўнікі незалежнага прафсаюзу РЭП
|
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|