Андрэй Ашурак: “Брат не губляе надзеі”
Дададзена 18.02.2021 9:47:15 | 207 праглядаў Брат палітзняволенага сябры БНФ Вітольда Ашурка Андрэй Ашурак канстатуе, што на сённяшні дзень зносіны з братам адбываюцца толькі праз ліставанне.
– Канцэрты з маім братам у нас выключна па ліставанні. Іх няма. Але акрамя таго я, як сваяк, маю права на сустрэчу. Як раз атрымаў дазвол. І будзе ў нас сустрэча.
Андрэй Ашурак кажа, што лісты брата аптымістычныя і ён піша, што марыць выйсці на волю ўжо ў 2021-м годзе. – Ён не журыцца, настроены больш чым пазітыўна. Гэта заўсёды аптымістычны чалавек. Ён і сам не журыцца, і другім не дае. Можа нават падтрымлівае тых, хто на волі. Пісаў, што верыць, што выйдзе ў гэтым, 2021 годзе, бо, на яго думку, усё што ў нашай краіне цяпер адбываецца – гэта ненармальна. Доўга гэта працягнуцца не можа.
18 студзеня 2021 году ў Лідскім раённым судзе Вітольда Ашурка асудзілі на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму па двум артыкулам Крымінальнага кодэксу. На прысуд была пададзеная апеляцыйная скарга. Вітольд Ашурак пакуль знаходзіцца ў гарадзенскай турме і просіць усіх дасылаць яму лісты.
Паводле Беларускага Радыё Рацыя
|