Партыя БНФ » Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч: “Шляхам рэпрэсіяў спрабуюць не дапусціць хвалі вясновых пратэстаў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч: “Шляхам рэпрэсіяў спрабуюць не дапусціць хвалі вясновых пратэстаў”

Дададзена 19.02.2021 9:59:05 | 291 праглядаў

Па меркаванні намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, апошнія суды і выракі сведчаць, што ўлады Беларусі спрабуюць шляхам рэпрэсіяў не дапусціць хвалі вясновых пратэстных выступленняў.

Палітык спрабаваў патрапіць на суд над журналісткай ТУТ.БАЙ Кацярынай Барысевіч і медыкам Арцёмам Сарокіным. Але ў залу дапускалі толькі некакаторых асобаў, а потым суддзя Святлана Бандарэнка ўвогуле зрабіла працэс закрытым.

Аляксей Янукевіч Красавік 2017Па словах Аляксея Янукевіча, такія дэманстратыўна жорсткія працэсы і нечуваныя выракі немагчыма было ўявіць у Беларусі яшчэ некалькі месяцаў назад:

– Калі журналістам за стрым даюць два гады рэальнай калоніі, калі даюць па некалькі гадоў проста выпадковым удзельнікам вулічных пратэстовых акцый, калі на суды абмяжоўваюць доступ і журналістам, і іншым людзям, якія проста хочуць падтрымаць тых людзей, якіх судзяць, і гэта вельмі нагадвае помсту з аднаго боку, за тыя падзеі, якія адбываліся ў першую чаргу ў жніўні і ў верасні, і гэта спроба запалохаць грамадства напярэдадні вясны.

Таксама адным з матываў жорсткасці ўладаў можа быць набор „закладнікаў” для гандлю з Захадам за адмену санкцый, за нейкія прэферэнцыі. Прыклады гэтага мы ўжо неаднаразова бачылі раней, – кажа Аляксей Янукевіч у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Сакавік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.