Партыя БНФ » Журналіст Юрый Дзяшук называе свае адміністрацыйныя і крымінальныя справы перашкодай для прафэсійнай дзейнасьці
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Журналіст Юрый Дзяшук называе свае адміністрацыйныя і крымінальныя справы перашкодай для прафэсійнай дзейнасьці

Дададзена 22.02.2021 12:03:21 | 212 праглядаў

Незалежны журналіст з Бярозаўкі і сябра Партыі БНФ Юры Дзяшук за апошні месяц адчуў на сабе ціск сілавікоў.

Юрась ДзяшукГэта пачалося пасля працы журналістам на абвяшчэнні прысуду ў Лідскім судзе 18 студзеня:

– Я выконваў свае прафесійныя абавязкі. Гэта ўсё відаць, гэта бачылі тыя самыя міліцыянты, якія мяне затрымлівалі. Нават слухаць не хацелі, адзінае, што яны казалі: „Мы разбяромся. У нас ёсць відэа”. Кажу: „Добра, давайце разбірайцеся”. Мяне забралі, пратрымалі трое сутак у ІЧУ ў Лідзе. Умовы там мякка кажучы не самыя лепшыя. Выпусцілі адтуль у статусе падазраванага па крымінальнай справе па 339 артыкуле частка 2 (злоснае хуліганства).

На журналіста таксама завялі яшчэ некалькі крымінальных і адміністрацыйных спраў:

– Літаральна праз два тыдні, пасля таго, як мяне затрымалі першы раз, мяне затрымалі другі раз і ўжо пасадзілі на двое сутак у ІЧУ ў суседнюю камеру. Адтуль мяне адвялі ў суд і ў судзе ўжо разглядалі адміністрацыйную справу па 23.34 частка 3. Гэта ўжо як бы пікетаванне ў будынку суда. Суддзя разгледзеўшы гэтую справу, заслухаўшы мае паказанні, прыйшоў да таго, што мяне немагчыма пакараць па двух справах, крымінальнай і адміністрацыйнай.

Юры Дзяшук таксама праходзіць сведкам па крымінальнай справе пра перашкоду руху на чыгуначных рэйках у Лідзе, аднак па гэтай справе журналіст вымушаны быў падпісаць падпіску пра неразгалошванне справы – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Сакавік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.