Партыя БНФ » Слонімскія актывісты падалі заяўку на правядзеньне пікета на Дзень Волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Слонімскія актывісты падалі заяўку на правядзеньне пікета на Дзень Волі

Дададзена 24.02.2021 11:18:52 | 371 праглядаў

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падалі заяўку ў Слонімскі райвыканкам на правядзенне ў Слоніме пікету ў Дзень Волі 25 сакавіка.

слонимПа словах сябры Партыі БНФ Віктара Марчыка, мэта пікету ў Слоніме – выступіць за кансалідацыю грамадства, згуртаванне беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.

Удзельнікі пікету таксама будуць патрабаваць свабоду палітвязням, правядзенне ў 2021 годзе новых, сумленных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў, а таксама выступяць за спыненне прававога бязмежжа.

Нагадаем, што цэнтральнае кіраўніцтва БНФ “Адраджэньне” вядзе кансультацыі з іншымі палітычнымі партыямі і ўладамі адносна легальнага і бясьпечнага для грамадзян адзначэньня 103-й гадавіны абвячшэньня трэцяй устаўной граматы БНР.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Красавік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.