Партыя БНФ » Заява БНФ “Аб неабходнасьці легальнага адзначэньня даты 25 сакавіка ў 2021 годзе”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява БНФ “Аб неабходнасьці легальнага адзначэньня даты 25 сакавіка ў 2021 годзе”

Дададзена 25.02.2021 11:55:05 | 839 праглядаў

Сойм Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” прыняў заяву з заклікам да легальнага і бясьпечнага для людзеё адзначэньня памятнай даты 25 сакавіка – 103-й гадавіны абвяшчэньня трэцяй устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе (публікуецца).

Паводле інфармацыі Мінскай гарадзкой арганізацыі БНФ “Адраджэньне”, арганізатары масавага мерапрыемства з азначанай нагоды ў Менску ўжо зьвярнуліся ў МУС, службы аховы здароўя і Мінскзелянбуд дзеля заключэньня дамоваў, без якіх падача заяўкі, згодна з дзеючым заканадаўствам, ёсьць немагчымая. Першая дамова са службамі аховы здароўя ўжо заключаная, атрыманая папярэдняя згода ад ГУУС Менгарвыканкама на заключэньне дамовы і з гэтай структурай.

Сойм ГА БНФ “Адраджэньне” заклікае патрыятычныя суполкі і рухі падаваць адапведныя заяўкі таксама на правядзеньне акцыяў у іншых гарадах і мястэчках (ужо вядома пра падачу адпаведнай заяўкі ў Слоніме), а таксама заклікае ўлады не чыніць перашкодаў для рэалізацыі грамадзянамі канстытуцыйнага права на мірныя сходы.

“Вяртаньне права грамадзянаў Беларусі на свабоду мірных сходаў ды вяртаньне сітуацыі ў Беларусі ў прававое поле маюць надзвычай важнае значэньне дзеля пераадоленьня цяперашняга грамадзка-палітычнага крызысу мірным шляхам на падмурку законнасьці” – гаворыцца ў зяаве.

Аб неабходнасьці легальнага адзначэньня даты 25 сакавіка ў 2021 годзе
Заява Сойму Грамадзкага Аб’яднаньня БНФАдраджэньне”

Дзень Волі 25 сакавіка БерасьцеВяртаньне права грамадзянаў Беларусі на свабоду мірных сходаў ды вяртаньне сітуацыі ў Беларусі ў прававое поле маюць надзвычай важнае значэньне дзеля пераадоленьня цяперашняга грамадзка-палітычнага крызысу мірным шляхам на падмурку законнасьці.

Дзеля нармалізацыі сытуацыі ў краіне і дэманстрацыі магчымасьці рэалізацыі права грамадзян на ўдзел у мірных масавых акцыях мы заяўляем пра намер правесьці супольна з іншымі дэмакратычнымі партыямі і рухамі ў Менску масавую акцыю з нагоды адзначэньня 25 сакавіка 103-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Дзеля гэтай мэты мы рыхтуем адпаведную заяўку на парвядзеньне масавага мерапрыемства ў мясцовыя органы ўлады ў парадку, які вызначаны цяперашнім надзвычай жорсткім законам “Аб масавых мерапрыемствах”.

Мы таксама заклікаем структуры дэмакратычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў ў розных гарадох і мястэчках падтрымаць гэтую ініцыятыву і падаваць адпаведныя заяўкі ды ўведамленьні на правядзеньне масавых акцыяў у парадку, які вызначаны заканадаўствам.

Мы заклікаем органы ўлады не чыніць перашкодаў азначаным акцыям, у тым ліку з выкарыстаньнем нацыянальнай сымболікі, аказаць садзейнічаньне ў іх правядзеньні і забяспечыць рэалізацыю грамадзянамі Беларусі права на мірныя сходы ва ўмовах бясьпекі, што гарантаванае дзеючай Канстытуцыяй і міжнародным правам.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.