Партыя БНФ » Журналіста зь Бярозаўкі асудзілі за воклічы «Жыве Беларусь» падчас прысуду, які ён асьвятляў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Журналіста зь Бярозаўкі асудзілі за воклічы «Жыве Беларусь» падчас прысуду, які ён асьвятляў

Дададзена 01.03.2021 7:48:26 | 445 праглядаў

Журналіста зь Бярозаўкі Лідзкага раёну і актывіста БНФ Юрася Дзешука аштрафавалі на 1450 рублёў за тое, што ён нібыта крычаў «Жыве Беларусь», калі абвясьцілі прысуд ягонаму земляку і сябру Вітольду Ашурку.

Юрась ДзяшукНа прысуд сябры Сойму Партыі БНФ Вітольду Ашурку 18 студзеня прыйшлі каля 50 чалавек. Увесь суд праходзіў у закрытым рэжыме. Калі судзьдзя абвясьціў тэрмін — 5 гадоў калёніі, у залі некаторыя пачалі крычаць: «Ганьба», «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам». На частку прысутных склалі адміністрацыйныя пратаколы па «народным артыкуле» 23.34. Сярод іх аказаўся журналіст Дзяшук.

Віны ён не прызнаў. Цьвердзіў, што на судзе працаваў як журналіст. Захавалася відэа, на якім відаць, што ён проста здымаў Вітольда пасьля прысуду.

Дзяшук стаў першым, каго асудзілі па гэтым выпадку.

Супраць яго ў судзе сьведчыў міліцыянт. Зь ягонага боку выступілі сьведкі — журналістка Вольга Быкоўская і жыхар Бярозаўкі Яўген Лукашэвіч, якія таксама прысутнічалі на прысудзе Ашурку.

Пасьля таго як яны далі паказаньні, у перапынку суду іх затрымалі міліцыянты. Як расказаў Дзяшук, ім патлумачылі, што іх забіраюць за тое самае, за што судзілі самога Дзешука.

У 18:40 Быкоўская і Лукашэвіч яшчэ былі ў Лідзкім РАУС, на іх складалі пратаколы. Пазьней стала вядома, што Быкоўскую адпусьцілі.

Паводле Радыё Свабода

Красавік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.