Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў патрабуе вызваленьня старшыні БСДП Ігара Барысава
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў патрабуе вызваленьня старшыні БСДП Ігара Барысава

Дададзена 21.03.2021 3:56:53 | 660 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў з заявай пратэсту супраць затрыманьня кіраўніка БСДП Ігара Барысава. Лідэр БНФ патрабуе тэрмінова вызваліць старшыню партыі, якая разам з БНФ і рухам “За свабоду” выступае адным з арганізатараў сёлетняй акцыі на Дзень Волі.

Рыгор Кастусёў Ігар БарысаўНавіна пра затрыманьне старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава паступіла каля трох гадзінаў 21 сакавіка. Пра затрыманне палітыка паведаміла ў Фэйсбуку ягоная жонка Алена.

Затрыманне адбылося, калі Ігар Барысаў разам з сямʼёй вяртаўся дадому: машына палітыка была спыненая на вуліцы Геалагічнай – яе падрэзаў жоўты мікрааўтобус. Адтуль выскачылі людзі ў людзі ў масках, якія выцягнулі Ігара Барысава з машыны. Як падкрэслівае Алена Барысава, пры затрыманьні старшыня БСДП не чыніў супраціву. Хто канкрэтна праводзіў затрыманне і ў чым вінавацяць палітыка – невядома.

Як паведамляецца, затрыманы палітык быў дастаўлены ў РУУС Партызанскага раёна, дзе меў магчымасьць патэлефанаваць родным. Як пазьней напісала жонка затрыманага, адтуль Ігара Барысава вывезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна ў межах працэсу аб адміністратыўным правапарушэньні. Зьвестак пра тое, калі і ў якім судзе адбудзецца разгляд справы, пакуль няма.

БСДП (Г), якую ўзначальвае Барысаў, разам з рухам «За свабоду» і Грамадзкім аб’яднаньнем БНФ «Адраджэнне» падавалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне шэсця на Дзень Волі 25 сакавіка. Заяўку прадстаўнікі апазіцыі перадалі гарадскім уладам 9 сакавіка. На наступны дзень кіраўнік КДБ Іван Церцель абвінаваціў апазіцыю ў падрыхтоўцы правакацыяў падчас Дня Волі і ў наступныя дні.

З нагоды арышту апазыцыйнага палітыка старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў з заявай:

- Паступіла інфармацыя пра затрыманне старшыні БДСП Ігара Барысава – гэта ёсць вельмі трывожным знакам. Напярэдадні Дня Волі затрыманы кіраўнік арганізацыі, якая разам з БНФ і рухам “За Свабоду” выступіла заяўнікам традыцыйнага масавага мерапрыемства. Падаўшы заяўку на правядзенне акцыі ў санкцыянаваным, легальным фармаце, мы далі мінскім уладам шанец пазбегнуць чарговага вітка гвалту і супрацьстаяння на вуліцах сталіцы. Але арышт аднаго з заяўнікаў несумяшчальны з выкананнем абавязкаў, якія ўскладзеныя законам на арганізатараў масавага мерапрыемства. У сукупнасці з пагрозамі, якія гучаць з вуснаў дзяржслужбоўцаў, існуе небяспека таго, што сітуацыі выйдзе з-пад кантролю.

Я бачу, што некаторыя сілы зацікаўленыя ў разгортванні новай кампаніі гвалту, замест спакойнага і мірнага адзначэння памятнай даты беларускай гісторыі.

Я патрабую ад праваахоўных органаў, кіраўніцтва Мінску адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, выконваць закон і не чыніць перашкодаў арганізатарам, якія маюць намер правесці акцыю мірным шляхам у парадку, які прадугледжаны законам “Аб масавых мерапрыемствах”. Я заклікаю ўлады тэрмінова вызваліць старшыню БСДП Ігара Барысава, а таксама даць дазвол на легальнае правядзенне запланаванага масавага мерапрыемства ў Мінску ў легальным і бяспечным фармаце.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.