Партыя БНФ » Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла віншуе беларусаў з Днём Волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла віншуе беларусаў з Днём Волі

Дададзена 25.03.2021 1:36:48 | 320 праглядаў

Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР, звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі – 103-й гадавіны абвяшчэньня Трэцяй устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Survila-670x420Дарагія суродзічы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас з угодкамі таго слаўнага дня, калі наш народ стварыў, пасьля доўгае няволі, сваю першую мадэрную незалежную дзяржаву, Беларускую Народную Рэспубліку.

Прысьвячаю свой сёлетні зварот героям, якія выйшлі пасьля жнівеньскіх «выбараў» сотнямі тысяч на вуліцы нашых гарадоў пад Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, і ўсім беларусам замежжа, якія падтрымалі іх у змаганьні за праўду і людзкую годнасьць, адабраных у іх 26 гадоў таму здраднікам на службе суседняй імпэрыі.

Хачу сказаць усім вам, мае дарагія сябры, як моцна ганаруся вамі. Тры гады таму, з нагоды 100-годзьдзя БНР, я выказала веру, што вы, нашая моладзь, вызваліце Беларусь ад дыктатуры, і што нягледзячы на тое, што вы цярпелі 26 гадоў пад ботам камуністычнага спадкаемца, вашая нябачная зброя — вашае пачуцьцё прыналежнасьці да беларускае зямлі. І вашая генэтычная памяць — перамогуць усе перашкоды на вашай дарозе, а менавіта — страх, на які разьлічваў дасюль несумленны ўзурпатар, фальшуючы выбары.

Працэс пачаўся. Веру, што зьдзек, на які рэжым яшчэ ўсё дазваляе сабе, хутка саступіць сьветлай, вольнай і дэмакратычнай Рэспубліцы Беларусь.

А ў міжчасе, моцна прашу вас — не губляйце надзеі! Заставайцеся зьяднанымі і салідарнымі пад знакам Пагоні. Вашая салідарнасьць, ваш гераізм, вашая любоў да свае бацькаўшчыны і да найбліжэйшых вам людзей, вашых братоў і сёстраў беларусаў, перамогуць нялюдзкі рэжым, які ўжо 26 гадоў зьдзекваецца над вамі.

Веру, што, як гэта абяцае наш нацыянальны гімн, разам мы «адродзім жыцьцё рэспублікі сваёй». Дык — дай Божа!

Жыве Беларусь!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.