Партыя БНФ » Супольная заява апазыцыйных партыяў: Свабоду лідэрам АГП і БСДП! Свабоду палітвязьням!
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Супольная заява апазыцыйных партыяў: Свабоду лідэрам АГП і БСДП! Свабоду палітвязьням!

Дададзена 25.03.2021 1:58:50 | 352 праглядаў

Кіраўнікі дэмакратычных палітычных аб’яднаньняў Беларусі выступілі з супольнай заявай з патрабваньнем вызваленьня старшыняў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якіх рэжым кінуў за краты напярэдадні сьвята 25 сакавіка. Свабоду вязьням рэакцыі!

164783283_2897316173869509_2731852998972771542_oМы, прадстаўнікі дэмакратычных арганізацыяў і партыяў Беларусі, патрабуем спыніць пераслед па палітычных матывах лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мікалая Казлова і Ігара Барысава.

Абодвух палітыкаў судзілі па відавочна надуманых матывах і абвінавачванню па арт. 24.3 КоАП. Барысаў быў пакараны 15 суткамі арышту, а Казлоў пасля знаходжання ў ЦІП на Акрэсціна быў дастаўлены ў шпіталь МУС. Акрамя таго, лідар АГП з’яўляецца падазраваным у крымінальнай справе па арт. 407 КК РБ (разгалошванне дадзеных дазнання).

Лічым, што гэтыя справы з’яўляюцца помстай за палітычную дзейнасць абодвух, актыўную пазіцыю, з якой яны абаранялі права чалавека, прасоўвалі дэмакратычныя каштоўнасці ў краіне.

Пераслед лідараў партыяў мы расцэньваем як расправу над палітычнымі апанентамі дзейснай улады і абмежаванне іх права абароны і трансляцыі пазіцыі прыхільнікаў.

Мы патрабуем ад ўладаў і сілавых структураў
- неадкладна вызваліць Ігара Барысава і Мікалая Казлова, а таксама ўсіх затрыманых, арыштаваных і асуджаных па палітычных справах;
- спыніць гвалт супраць лідараў дэмакратычнай апазіцыі, грамадзянскіх актывістаў, няўрадавых арганізацыяў, а таксама незалежных СМІ.

Мы заклікаем беларусаў да салідарнасці адзін з адным у складаныя часы ўзмацнення рэпрэсіяў, а міжнародную супольнасць да падтрымкі людзей, якія змагаюцца ў Беларусі за свабоду і дэмакратыю.

Юрый Губарэвіч, Рух «За Свабоду»

Аляксей Сігаев, БСДП

Віталь Рымашэўскі, БХД

Рыгор Кастусёў, Партыя БНФ

Ганна Красуліна, АГП

Юрый Губарэвіч, ГА рух «За Свабоду»

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.