Працяг ціску на сям’ю Дабратвораў: Маму пяці дзяцей аштрафавалі на рэкордныя 5800 рублёў
Дададзена 26.03.2021 12:12:34 | 1,511 праглядаў У судзе Заводскага раёна 25 сакавіка разгледзелі справу маці пяцярых дзяцей Іны Дабратвор, паведамляе сайт “Наша ніва”.
Падставай для пратакола ч. 3 па арт. 24.23 КаАП сталі вывешаныя на акне партрэты Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі і герб Пагоня.
Суддзя Жанна Хвайніцкая прызнала сябру БНФ Іну Дабратвор вінаватай і аштрафавала на 200 базавых велічынь (5800 рублёў).
Паводле пратаколу, гаспадыня кватэры «правяла масавае мерапрыемства, пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня на шыбах вокнаў кватэры герба „Пагоня“, а таксама фатаздымкаў Віктара Бабарыкі, Сьвятланы Ціханоўскай і Марыі Калесьнікавай». Таксама Іну Дабратвор абвінавацілі ў разьмяшчэньні на сьценах сёмага паверха свайго пад’езда фатаздымкаў палітвязьняў з інфармацыяй пра іх.
|