Партыя БНФ » У Менску адбыўся XV Зьезд Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менску адбыўся XV Зьезд Партыі БНФ

Дададзена 04.08.2012 6:12:36 | 2,054 праглядаў

Зьезд Партыі БНФ вылучыў 38 партыйных кандыдатаў і пацьвердзіў абумоўлены ўдзел у выбарчай кампаніі 2012 году.

Пазачарговы XV Зьезд Партыі БНФ прыняў рашэньне аб фармаце ўдзелу ў выбарчай кампаніі 2012 году – абумоўлены ўдзел, чым пацьвердзіў рашэньне студзеньскага Сойму Партыі БНФ, і вылучыў 38 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, адкрыўшы пасяджэньне пазачарговага Зьезду, адзначыў, што БНФ ня мае ніякіх ілюзіяў, і ясна ўсьведамляе, што няма ніякіх падставаў спадзявацца, што выбары будуць адкрытымі, свабоднымі і справядлівымі.

Лідэр БНФ акцэнтаваў, што Партыя ня можа ігнарававаць тое “акно магчымасьцяў”, якое адкрываецца падчас выбарчай кампаніі, і таму будзе вылучаць сваіх кандыдатаў, каб сказаць, што апазыцыя ёсьць, што яна працуе, што Партыя БНФ таксама працягвае працаваць. Партыя БНФ ідзе на выбары дзеля таго, каб паказаць, што мы − адэкватная сіла, што мы ня толькі бачым праблемы цяперашняга стану краіны, але маем яснае ўяўленьне, як гэта магло быць па-іншаму, мы вылучаем нашых кандыдатаў для дэклярацыі нашых сапраўдных інтарэсаў.

Нават Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя, якая выступала за байкот , ігнараваньне выбараў, і нават заклікала міжнародных назіральнікаў не прыязджаць у Беларусь, сутыкнуўшыся з тым, што байкоту проста ня можа быць, схілілася да вылучэньня сваіх кандыдатаў у дэпутаты праз Аб’яднаную Грамадзянскую Партыю. Такім чынам, і АГП і БХД усё адно абралі тую тактыку, якую Партыя БНФ прыняла і прапанавала сваім сябрам і беларускаму грамадзтву паўгады таму на пасяджэньні студзеньскага Сойму, − заявіў старшыня Партыі БНФ.

Падчас абмеркаваньня прапановы ўхваліць студзеньскае рашэньне Сойму Партыі БНФ аб зьняцьці кандыдатаў 15 верасьня пры невыкананьні ўладамі высунутых умоваў разгарнулася гарачая дыскусія. У часе дыскусіі большасьць дэлегатаў канстатавала, што выбараў у краіне па-ранейшаму няма, ніводная з высунутых уладзе ўмоваў ня была выкананая. І таму падставаў для прыняцьця адрознага ад студзеньскага рашэньня ў БНФ няма. Дэлегаты прызналі, што ёсьць палітычная кампанія, якая дае дадатковыя магчымасьці для працы з грамадзтвам, не скарыстацца якімі было б вялікай памылкай. І БНФ, як пасьлядоўная палітычная партыя, ня стане зьмяняць сваіх рашэньняў бяз зьмены палітычнай сытуацыі ў краіне.

XV Зьезд Партыі БНФ вырашыў пацьвердзіць рашэньне Сойму ад 23 студзеня. Узяць удзел у выбарчай кампаніі шляхам вылучэньня сваіх кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. І 15 верасьня, на другой сэсіі Зьезду Партыі БНФ, даць ацэнку хадзе выбарчага працэсу, у адпаведнасьці з тым, ці будуць выкананыя ўмовы, прыняць рашэньне пра далейшыя дзеяньні партыйных кандыдатаў.

Да пачатку Зьезду 37 сяброў БНФ заявілі аб сваім жаданьні стаць кандыдатамі ад Партыі БНФ, але пасьля агучваньня сьпісу патэнцыйных кандыдатаў аб сваім намеры ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі заявілі яшчэ 2 фронтаўцы. У выніку галасаваньня як сьпісам, так і па пэрсаналіях, Зьезд Партыі БНФ прыняў рашэньне вылучыць кандыдатамі 38 сяброў арганізацыі.

У другім пункце парадку дня Зьезд разгледзеў і зацьвердзіў Плятформу Партыі БНФ, стратэгію ўдзелу ў выбарчай кампаніі-2012, а таксама прыняў заяву “Свабоду Алесю Бяляцкаму! Свабоду палітвязьням!” і рэзалюцыю “Прамежкавая палітычная ацэнка ўмоваў парлямэнцкіх выбараў”.

У Зьезьдзе Партыі БНФ быў абвешчаны перапынак да 15 верасьня. Праца другой сэсіі Зьезду пройдзе ў тым жа складзе, што і сёньня, вышэйшы кіруючы орган Партыі прыме рашэньне аб зьняцьці кандыдатаў, калі ўлады не выканаюць ўмоваў Партыі БНФ – не вызваляць палітвязьняў і ня ўключаць усіх прадстаўнікоў БНФ ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Фота: Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Люты 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.