Партыя БНФ » Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязня Дзяніса Івашына
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязня Дзяніса Івашына

Дададзена 25.03.2021 3:35:13 | 855 праглядаў

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Мінск, 24 сакавіка 2021 г.

Дзяніс Івашын12 сакавіка супрацоўнікамі КДБ Беларусі быў затрыманы журналіст з Гародні Дзяніс Івашын, які займаецца журналісцкімі расследаваннямі. У Беларусі ён супрацоўнічае з рэдакцыяй газеты “Новы Час”. Апошні яго матэрыял для “Новага Часу” быў пра тое, як былыя ўкраінскія супрацоўнікі “Беркут” паспяхова ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю. Таксама ён з’яўляецца журналістам і рэдактарам беларускай службы сайта “ІнформНапалм”.

У той жа дзень 12 сакавіка сілавікамі былі праведзены вобшукі ў кватэры журналіста, дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка адбыўся вобшук у яго 95-гадовай бабулі.

У дачыненні да Дзяніса Івашына была абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы.

20 сакавіка стала вядома, што Дзянісу Івашыну прад’явілі абвінавачванне па арт. 365 Крымінальнага кодэкса, нібыта, за уздзеянне на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характару яго законнай дзейнасці шляхам абвяшчэння звестак, якія ён жадае захаваць у таямніцы.

У сувязі з абраннем журналісту Дзянісу Івашыну меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай і з прад’яўленнем яму абвінавачванняў па арт. 365 КК мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, адзначаем наступнае:

Дзейнасць Дзяніса Івашына ў якасці журналіста пры правядзенні журналісцкіх расследаванняў пры падрыхтоўцы серыі публікацый аб праходжанні службы былых супрацоўнікаў спецыяльнага падраздзялення ўкраінскай міліцыі «Беркут» ў складзе атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння Беларусі (АМАП) пераследвала легітымную мэту давядзення да ведама грамадства інфармацыі, якая прадстаўляе сацыяльную значнасць.

Інфармацыя для правядзення журналісцкага расследавання бралася з адкрытых крыніц.

У адпаведнасці з п. 30 Заўваг агульнага парадку Камітэта ААН па правах чалавека № 34. “Артыкул 19: Свабода меркаванняў і іх выказвання” дзяржавам-удзельніцам неабходна вельмі старанна падыходзіць да забеспячэння строгага выканання патрабаванняў пункта 3 арт. 19 МПГПП ў працэсе распрацоўкі і прымянення законаў, якія тычацца нацыянальнай бяспекі, службовай таямніцы, барацьбы з падрыўной дзейнасцю ці іншых сфер. Напрыклад, парушэнне пункта 3 уяўляе сабой спасылкі на такія законы, з тым каб утрымаць або ўтаіць ад шырокай грамадскасці інфармацыю, якая прадстаўляе законны грамадскі інтарэс і не пагражае нацыянальнай бяспеке, а таксама каб пераследваць журналістаў, даследчыкаў або іншых асоб за распаўсюд такой інфармацыі.

Такім чынам, гэтыя дзеянні з’яўляюцца негвалтоўнай рэалізацыяй свабоды пошуку і распаўсюдыі інфармацыі, трапляюць пад абарону арт. 19 МПГПП і іх нельга кваліфікаваць як «уздзеянне на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай змены характару яго законнай дзейнасці».

У гэтым кантэксце лічым ўтрыманне пад вартай Дзяніса Івашына  палітычна матываваным, а яго самаго палітычным зняволеным ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”.

У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем:

  1. Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты Дзяніса Івашына і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго.
  2. Неадкладнага вызваленн ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

РГА “Прававая ініцыятыва”;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дакументацыйны цэнтр.

 

Партыя БНФ заклікае ўсіх людзей добрай волі падтрымаць мужных грамадзян, якія цяпер знаходзяцца ў вязніцах, у тым ліку паштоўкамі і лістамі:

Адрас для лістоў падтрымкі: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1 – Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.

Адрасы для лістоў падтрымкі палітвязням глядзіце ў спісе

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.