Партыя БНФ » Лідэра Віцебскай арганізацыі БНФ судзіцьмуць 30 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэра Віцебскай арганізацыі БНФ судзіцьмуць 30 сакавіка

Дададзена 28.03.2021 6:39:09 | 410 праглядаў

Кіраўнік віцебскай абласной філіі партыі БНФ Кастусь Смолікаў увечары 28 сакавіка быў вызвалены з ізалятару часовага ўтрымання, куды трапіў пасля затрымання на Дзень волі.

Смолікаў 2017Выйшлі таксама на волю затрыманыя разам з ім віцябляне Алесь Вендт і Іван Казлоў. Яны адбылі за кратамі ІЧУ трое сутак (72 гадзіны) без суду. Суд прызначаны на 30 сакавіка.

Нагадаем, што старшыня Віцебскай арганізацыі БНФ Кастусь Смолікаў быў затрыманы 25 сакавіка ля помніку князю Альгерду, і з таго часу да нядзелі не было зьвестак пра час суду па яго справе.

«За што затрымалі? Сітуацыя тупая да жаху і тыповая для нашага часу – нас затрымалі ні за што. Сустрэліся з Алесем, а ў яго быў шалік, яшчэ стары, з надпісам «За Беларусь! За Мілінкевіча» . Пайшлі да помніку Альгерду, і праз пару літаральна хвілін да нас падышлі міліцыянты. І паехалі…» – расказаў Кастусь Смолікаў.

Па словах Смолікава, У Кастрычніцкім РАУС на іх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за несанкцыянаванае пікетаванне (арт. 24.23 КаАП). Потым мужчын змясцілі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрымання. У пятніцу, 26 сакавіка, суду не адбылося. Таму віцяблян вызвалілі з ІЧУ па сканчэнні 72 гадзін. Алесь Вендт і Іван Казлоў таксама на волі.

Справу Кастуся Смолікава разгледзяць 30 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску (пачатак – у 14.30).

Зміцер Міраш, Віцебская Вясна

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.