Кіраўніком слонімскай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” абраны Павал Севасьцян
Дададзена 29.03.2021 4:38:04 | 377 праглядаў Трэці раз запар кіраўніком Слонімскай гарадской Рады Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” стаў Павел Севасцьян – ён ў трэці раз быў абраны на чарговы трохгадовы тэрмін.
Да спадара Севасьцяна раённую арганізацыю Фронту ўзначальваў доктар Іван Шэга, чыю памяць днямі ўшанавалі слонімскія дэмакратычныя актывісты.
Выбары кіраўніка Слонімскай Рады БНФ прайшлі ў нядзелю, 28 сакавіка, на раённым сходзе сяброў грамадскага аб’яднання.
Павел Севасцьян выступіў са справаздачай перад удзельнікамі пасяджэння. У Слонімскую Раду БНФ, згодна са Статутам, абралі чатырох чалавек. Затым вылучылі з абраных старшыню. Павел Севасцьян узначаліў мясцовую партыйную суполку яшчэ на тры гады. Сакратаром будзе Уладзімір Літвін.
На жаль, праз пандэмію, розныя справаздачы і моцную занятасць не атрымалася правесці сход раней – сказаў Павал Севасьцян. Усе сябры партыі сёння прысутнічаць не змаглі. Адны працуюць, другія хварэюць на каранавірус, а трэція паехалі ў Расію на заробкі. Тым не менш, кворум быў, а значыць выбары адбыліся, — паведаміў Павел Севасцьян.
На паседжанні таксама абмеркавалі палітычную сітуацыю ў краіне, паразважалі пра ўдзел у дэмакратычным руху, а таксама закранулі тэму дзейнасці сяброў арганізацыі на 2021 год.
Паводле “Газэты Слонімскай“
|