Партыя БНФ » Стварэнне новай партыі «Вместе» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Стварэнне новай партыі «Вместе» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Дададзена 07.04.2021 10:54:18 | 212 праглядаў

Ці можа раз’яднаць апазіцыю новая партыя, і як санкцыі ЗША ды заклікі здымаць грошы з банкаўскіх рахункаў могуць падарваць эканоміку?

Рыгор Кастусёў - Белсат 2021У студыі ток-шоу «Кожны з нас» – палітолаг Павел Усаў, палітычная аглядальніца і рэдактарка сайту «Наше мнение» Валерыя Касцюгова, філосаф Павел Баркоўскі, старшыня Партыі БНФ і кандыдат на прэзідэнцтва – 2010 Рыгор Кастусёў, а таксама кандыдатка на прэзідэнцтва – 2015 Таццяна Караткевіч.

Эксперты ў студыі спрачаюцца наконт закліку Віктара Бабарыкі стварыць новую партыю – «Разам». Што можа пераламаць хаду падзеяў? Можа, заклікі кампаніі «Банкамат – абменнік – банк» ад Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі? Ці надышоў час пераводзіць рублі ў долары з прыцэлам на маштабны фінансавы крызіс? Як на працэсы можа паўплываць аднаўленне амерыканскіх санкцыяў? І ці ўзнікла новая пагроза суверэнітэту Беларусі?

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Красавік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.