Партыя БНФ » Апеляцыйны суд не зьмяніў прысуд Вітольду Ашурку: 5 гадоў зьняволеньня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Апеляцыйны суд не зьмяніў прысуд Вітольду Ашурку: 5 гадоў зьняволеньня

Дададзена 08.04.2021 10:44:41 | 1,085 праглядаў

Гарадзенскі абласны суд пакінуў бязь зьменаў прысуд сябры Сойму Партыі БНФ Вітольду Ашурку — 5 гадоў пазбаўленьня волі. Самога Ашурка на апэляцыю не прывезьлі і нават не падключылі празь відэасувязь.

Вітольд АшуракПрысуд Ашурку агучылі 18 студзеня ў судзе Лідзкага раёну. Людзі ў залі пачалі выгукваць «Ганьба», «Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь». За «хуліганства групай асобаў» завялі крымінальную справу. Вядома сама меней пра двух падазраваных у гэтай справе.

50-гадовага Вітольда Ашурка судзілі ў закрытым рэжыме «праз каранавірус». Яго прызналі вінаватым у арганізацыі беспарадкаў (артыкул 342 КК) і гвалце над міліцыянтам (артыкул 364 КК).

Дэталі справы агучылі толькі падчас разгляду апэляцыі. Ашурка судзілі за падзеі 9 жніўня 2020 году ў Лідзе. Тады, паводле абвінавачаньня, лідзяне прыйшлі пад райвыканкам зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і транспарантамі. Чальцы выбарчай камісіі не маглі прайсьці да райвыканкаму з выніковымі пратаколамі галасаваньня.

Міліцыянты неаднаразова заклікалі людзей разысьціся, бо мерапрыемства недазволенае. Аднак людзі не разыходзіліся, кідалі розныя прадметы ў супрацоўнікаў, у тым ліку і шкляныя бутэлькі.

Ашурка абвінавацілі ў тым, што ён таксама выгукваў лёзунгі, не падпарадкаваўся міліцыянтам, калі яго хацелі спыніць як аднаго з самых актыўных. Да таго ж, паводле афіцыйнай вэрсіі, Ашурак ударыў міліцыянта Кацілу каленам у жывот.

Усяго ў справе выступалі сьведкамі больш за 20 чалавек.

Вітольд Ашурак віны не прызнаў. Як раней расказвалі ягоныя сябры, увечары 9 жніўня ён разам з тысячамі жыхароў Ліды пайшлі пад райвыканкам. Людзі паводзілі сябе мірна. Да іх прыехалі байцы. Ашурак, са словаў сяброў, нікога не чапаў і, наадварот, заклікаў сілавікоў да мірнага вырашэньня сытуацыі. Яго ў той вечар затрымалі, а выпусьцілі празь некалькі дзён разам зь іншымі «палітычнымі». У наступны раз яго затрымалі 19 верасьня паводле адміністрацыйных спраў. На волю актывіст ужо ня выйшаў. На яго завялі крымінальную справу.

Паводле Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.