Сойм БНФ прызначыў часова выконваючага абавязкі кіраўніка партыіДададзена 15.05.2021 1:47:15 | 2,047 праглядаў 15 траўня адбылося пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Сойму грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Кіруючым органам партыі і руху была абмеркаваная бягучая грамадзка-палітычная сытуацыя ў краіне, а таксама пытаньні партыйнай стратэгіі і тактыкі ў сьвятле будучых выбарчых кампаній. Сойм заслухаў інфармацыю пра становішча старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які быў затрыманы месяц таму і знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ па абвінавачаньні ў крымінальным злачынстве па арт. 357 “Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады”. Сярод іншага, у межах гэтага пытаньня сябры Сойму абмеркавалі праблему кіраваньня арганізацыяй у сытуацыі, калі старшыня партыі знаходзіцца пад вартай і аб’ектыўна пазбаўлены магчымасьці ажыцьцяўляць свае кіраўнічыя паўнамоцтвы (падпісаньне дамоваў, адчыненьне рахункаў у банках, рашэньні па іншых пытаньнях аператыўнага кіраваньня бягучай працай Партыі БНФ ды іншае). З мэтай забесяпчэньня ўстойлівасьці працы партыйнай арганізацыі ва ўмовах, калі старшыня знаходзіцца пад вартай, Сойм, як кіруючы орган Партыі БНФ, які ўпаўнаважаны прымаць рашэньні па ўсіх пытаньнях дзейнасьці партыі ў перыяд паміж скліканьнямі Зьездаў партыі, прыняў рашэньне прызначыць часова выконваючага абавязкі старшыні Партыі БНФ з ліку намесьнікаў старшыні Партыі БНФ. Сойм Партыі БНФ пастанавіў: згодна з часткай трэцяй арт. 12 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях” і на падставе пунктаў 5.4., 5.5. і 5.12. Статута Партыі БНФ часова надаць паўнамоцтвы старшыні Партыі БНФ намесніку старшыні Саранчукову Вадзіму Уладзіміравічу і прызначыць яго часова выконваючым абавязкі кіраўніка партыі. Аналагічнае рашэньне было прынятае і па пытаньні прызначэньня часова выконваючага абавязкі старшыні Грамадскага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” – гэтыя абавязкі былі таксама ўскладзеныя на намесьніка старшыні аб’яднаньня Вадзіма Саранчукова. Прымаючы абавязкі па часовым выкананьні функцыяў кіраўніка арганізацыі, намеснік старшыні Вадзім Саранчукоў сказаў:
Як паведаміў адказны сакратар Управы БНФ, доступ адваката Рыгора Кастусёва да сваяго падабароннага вельмі абмежаваны, ані паплечнікі па партыі, ані блізкія сваякі не атрымлівалі ад палітзьняволенага лістоў у адказ на лсіты і паштоўкі, якія дасылаліся. Але самі лісты і перадачы ўзятаму пад варту Рыгору Кастусёву даходзяць. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы і абмежаваны доступ адваката да Рыгора Кастусёва ў СІЗА, сойм даручыў управе БНФ праінфармаваць старшыню партыі ў зьняволеньні пра працяг партыйнай працы і прынятыя на сёняшнім сойме рашэньні. Напісаць ліст падтрымкі старшыні партыі ў зьняволеньні можна на гэты адрас: 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Кастусёву Рыгору Андрэевічу |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|