Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Старшынём Партыі БНФ застаецца Рыгор Кастусёў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Старшынём Партыі БНФ застаецца Рыгор Кастусёў”

Дададзена 16.05.2021 12:27:13 | 356 праглядаў

На Сойме Партыі БНФ і Сойме грамадскага аб’яднання БНФ „Адраджэнне”, які адбыўся 15 траўня 2021 года, часовым кіраўніком арганізацый абралі гарадзенца Вадзіма Саранчукова.

Вадзім СаранчукоўПалітык заяўляе, штоі гэтая рашэнне не азначае зменаў у кіраўніцтве партыі, а мае тэхнічны характар:

– На самой справе нічога не змянілася, старшынём партыі, як і раней, застаецца Рыгор Андрэевіч Кастусёў. Для выканання тэхнічных функцый, якія патрабуюць непасрэднага подпісу і прысутнасці, было прынятае рашэнне Сойму аб прызначэнні часова выконваючым абавязкі мяне. Таму казаць пра нейкую стратэгічную змену ці новае кіраўніцтва цяпер не выпадае. Мы яшчэ раз падкрэслілі, што працягваем працу ў прававым полі. Мы яшчэ раз падкрэсліваем, што адной з самых асноўных задач на сёння з’яўляецца вызваленне ўсіх палітычна затрыманых, спыненне рэпрэсіяў. 

Па словах Вадзіма Саранчукова, вельмі вялікай праблемай з’яўляецца эміграцыя, з’яджаюць лепшыя:

– Гэта на самой справе крытычная праблема. Мы вельмі спадзяемся, што гэтыя люзі вернуцца ў Беларусь, таму што з’язджаюць, на жаль, адны з лепшых. З’язджаюць тыя, якія ў стане думаць, ствараць нейкі прадукт. І гэта вельмі вялікая праблема для Беларусі. 

Палітык лічыць, што персанальна пакуль не думаў над эміграцыяй, бо, на яго думку, шмат якіх рэчаў можна зрабіць, калі заставацца на радзіме.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.