Партыя БНФ » Сойм БНФ: “Мясцовыя выбары – шанец для спынення супрацьстаяння ў краіне”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сойм БНФ: “Мясцовыя выбары – шанец для спынення супрацьстаяння ў краіне”

Дададзена 18.05.2021 12:01:02 | 977 праглядаў

Сойм Партыі БНФ, які адбыўся 15 траўня, разгледзіў пытаньне падрыхтоўкі партыі да маючых адбыцца да студзеня наступнага года выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў 29-га скліканьня. Па выніках абмеркаваньня з удзелам прадстаўнікоў рэгіянальных партыйных структураў сойм прыняў пастанову, у якой адзначаецца, што правядзеньне выбараў можа стаць сродкам спыненьня вострага грамадзка-палітычнага крызысу, у якім цяпер апынулася Беларусь.

Пастанова Сойму Партыі БНФ 15 траўня 2021 году

Мясцовыя выбары – шанец для спынення супрацьстаяння ў краіне

 бнф logo

Да канца 2021 года ў Беларусі павінныя быць прызначаныя чарговыя выбары дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў (XXIX склікання). Гэтым разам выбары мясцовых органаў улады маюць шанец зрабіцца крокам да цывілізавнага дыялогу паміж бакамі цяперашняга супрацьстаяння, што паставіла Беларусь у стан вострага і шматбаковага крызысу. Альбо, у выпадку правядзення мясцовай кампаніі ў звыклым адміністрацыйна-камандным ды імітацыйным рэжыме, выбары могуць стаць новым штуршком да разбурэння беларускай дзяржаўнасці, пагрозы якога цяпер відавочныя.

Выбары – гэта цывілізваны спосаб вырашэння палітычных спрэчак, разумны і бяспечны для дзяржавы шлях абнаўлення і развіцця, вызначэння рацыянальнага і прынятага грамадствам палітычнага курсу.  Гвалт і рэпрэсіі, расчалавечванне палітычных апанентаў і абвяшчэнне іх па-за законам, чым цяпер карыстаюцца дзеючыя ўлады – шлях згубны не толькі для ўдзельнікаў супрацьстаяння, але і для самой палітычнай сыстэмы краіны. Цяпер на нашых вачах прававы нігілізм і санкцыянаваны ўладамі палітычны гвалт абарочваецца поўным разбурэннем канстытуцыйных падмуркаў дзяржавы.

Бягучы крызыс быў распачаты чарговай спробай падману людзей на маніпулятыўных і цалкам кантраляваных адміністрацыяй “выбарах” у 2020 годзе, што пацягнула за сабой разгортванне спіралі гвалту і злачынных рэпрэсіяў.

Правядзенне мясцовых выбараў на аснове празрыстай, сумленнай выбарчай працэдуры, з павагай да нормаў закона, доступам да ўсіх этапаў выбарчага працэсу прадстаўнікоў апазыцыі, з запрашэннем міжнародных назіральнікаў, сумленным падлікам галасоў і абвяшчэннем сапраўдных і вартых даверу народа вынікаў выбараў – такая кампанія можа адвесці краіну ад пропасці і стаць прынцыповым крокам да спынення самаразбуральнага супрацьстаяння ў грамадзтве.

Безумоўна, прынцыповым крытэрам, які сведчыў бы пра гатоўнасць цяперашняга кіраўніцтва краіны да правядзення выбараў у здаровай атмасферы і без гвалту, было б вызваленне палітвязняў, спыненне адвольных арыштаў, прыпыненне палітычна матываваных крымінальных справаў супраць палітыкаў, актытывістаў, правабаронцаў і журналістаў, а таксама супраць удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту.

Наадварот, эскалацыя рэпрэсіяў, новыя крымінальныя справы супраць палітычных апанентаў і дзеячоў грамадзянскай супольнасці, прыняццё цэлага пакета рэпрэсіўных законаў, скіраваных на абгрунтаванне татальнага знішчэння грамадзянскіх правоў і свабодаў ды на легалізацыю самых змрочных цемрашальскіх практык палітычных рэспрэсіяў – усе гэта не дае магчымасці скарыстаць будучыя мясцовыя выбары для канструктыўнага развязання цяперашняга крызысу.

Партыя БНФ заклікае ўлады адмовіцца ад усіх формаў палітычных рэпрэсіяў і пераследу грамадзян у сувязі з іх поглядамі, вызваліць палітвязняў і скасаваць псеўдаправавыя нормы, якія несумячальныя з прынцыпамі свабоды слова, свабоды сходаў і асацыяцыяў, з правам на ўдзел у кіраванні сваёй краіны і правам на справядлівы суд, у тым ліку адклікаць нядаўна прынятыя змены ў драконаўскае заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам.

Пасля гэтага належыць прызначыць правядзеньне выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў у найхутчэйшы тэрмін і правесці іх ва ўмовах поўнай празрыстасці, спынення рэпрэсіяў, сумленнага падліку галасоў і ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі.

Заклікаем скарыстаць мясцовыя выбары дзеля спынення супрацьстаяння ў грамадстве і выратавання дзяржавы як ад самаразбурэньня ў спіралі грамадзянскага канфлікту, так і ад  знешняга ўмяшальніцтва.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.