Партыя БНФ » Актывіст БНФ Ілля Дабратвор з пяццю дзецьмі з’ехаў з Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст БНФ Ілля Дабратвор з пяццю дзецьмі з’ехаў з Беларусі

Дададзена 22.05.2021 9:22:03 | 723 праглядаў

Яго жонка, сябра БНФ Іна Дабратвор, была вымушаная з’ехаць раней – паведамляе сайт “Наша Ніва”.

rWtJuCd3tD8У красавіку Іну Дабратвор судзілі адразу па трох пратаколах ч. 3 арт. 24.23 КаАП. Падставай сталі партрэты Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і выява «Пагоні» на вокнах уласнай кватэры і ў пад’ездзе дома.

Суддзя Заводскага раёна Мінска Алена Някрасава расцаніла гэта як несанкцыянаваны пікет і прысудзіла штраф 5800 рублёў.

Паводле пратаколу гаспадыня кватэры «правяла масавае мерапрыемства, пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня на шыбах вокнаў кватэры герба „Пагоня“, а таксама фатаздымкаў Віктара Бабарыкі, Сьвятланы Ціханоўскай і Марыі Калесьнікавай». Таксама Іну Дабратвор абвінавацілі ў разьмяшчэньні на сьценах сёмага паверха свайго пад’езда фатаздымкаў палітвязьняў з інфармацыяй пра іх.

У кватэры правялі ператрус.

Мінгарсуд 19 красавіка скараціў памер спагнання на 50 базавых (на 1450 рублёў, да 4350 рублёў).

Дагэтуль у сьнежні сябраў Партыі БНФ, Іну і Ільлю Дабратвораў аштрафавалі агулам на 2565 рублёў.

Іну Дабратвор суд Заводзкага раёну сталіцы аштрафаваў на 1215 рублёў. Яе затрымалі 29 лістапада ў Менску падчас асьвятленьня «Маршу суседзяў». Суд палічыў, што яна была ўдзельніцай акцыі. Іна — шматдзетная маці, але ўвесь час да суду яе трымалі на Акрэсьціна.

Яе мужа Ілью Дабратвора затрымалі 30 лістапада пры асьвятленьні «Маршу мудрасьці». Суд Цэнтральнага раёну аштрафаваў яго на 1350 рублёў за ўдзел у акцыі.

У Дабратвораў забралі наяўныя грошы, мабільныя тэлефоны, флэш-карты і сказалі, што вернуць пасьля аплаты штрафу.

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.