Партыя БНФ » Як вызначаюць экстрэмістаў у Расеі і ў Беларусі? Экстрэмізм па-беларускі і па-расейску: братэрства аўтарытарызмаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Як вызначаюць экстрэмістаў у Расеі і ў Беларусі? Экстрэмізм па-беларускі і па-расейску: братэрства аўтарытарызмаў

Дададзена 12.06.2021 12:06:59 | 1,023 праглядаў

Чым адрознае і чым падобнае антыэкстрэмісцкае заканадаўства ў Беларусі і Расеі? Якая краіна наперадзе паводле колькасьці крымінальных справаў аб экстрэмізьме? У чым Маскоўскі суд убачыў экстрэмізм у дзеяньнях Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага?

На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае юрыст расейскага праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» Дзяніс Шэдаў.
Аўдыёзапіс гутаркі тут.

Шэдаў:

  • У Беларусі адбываецца маштабная рэформа заканадаўства, якая ўключае ў сябе ня толькі антыэкстрэмісцкае заканадаўства.
  • У тым, што тычыцца барацьбы з экстрэмізмам, у Беларусі адбываецца пашырэньне складу злачынстваў.
  • У гэтым сэнсе беларускі досьвед вельмі падобны да таго, што мы зараз назіраем у Расеі.
  • Расейскае антыэкстрэмісцкае заканадаўства мяняецца штогод, зьяўляюцца новыя склады злачынства.
  • Для расейскага заканадаўства характэрны вельмі празрысты падзел паміж антыэкстрэмісцкім і антытэрарыстычным заканадаўствам.
  • Гэта робіць праваўжываньне ў Расеі вельмі непрадказальным, аднолькавыя дзеяньні могуць па-рознаму трактавацца.
  • Расейскае заканадаўства аб замежных агентах і заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам — гэта сфэры, якія вельмі шчыльна ўзаемадзейнічаюць.
  • Пры «творчым» падыходзе пад экстрэмізм можна падвесьці вельмі шырокае кола дзеяньняў.
  • Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) быў спачатку абвешчаны замежным агентам, а цяпер дзеля ўзмацненьня ціску — і экстрэмісцкай арганізацыяй.
  • Пікам ужываньня антыэкстрэмісцкіх артыкулаў у Расеі былі 2017-2018 гады.
  • Былі выпадкі, калі людзей па гэтых артыкулах прыцягвалі ня толькі за камэнтары ў сацыяльных сетках, але і за перапосты і лайкі.
  • Гэта разглядалася як заклікі да гвалту зь меркаваньняў нянавісьці.
  • У 2019 годзе быў дэкрыміналізаваны самы папулярны артыкул, па якім прыцягвалі да адказнасьці, — распальваньне нянавісьці.
  • Да 2019 году па ім прыцягвалі да адказнасьці па 500–600 чалавек у год.
  • У Расеі цэлы букет антыэкстрэмісцкіх артыкулаў — распаўсюд інфармацыі, удзел у дзейнасьці экстрэмісцкай арганізацыі, фінансаваньне такой арганізацыі.
  • Гэта забясьпечвала велізарную колькасьць крымінальных справаў.
  • Пасьля дэкрыміналізацыі «распальваньня нянавісьці» колькасьць крымінальных справаў аб экстрэмізьме зьменшылася.
  • Але вельмі шмат выпадкаў прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці.
  • Адначасна павялічылася колькасьць выпадкаў прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці па антытэрарыстычных артыкулах.
  • Па іх прыцягваюць да адказнасьці ў тым ліку па абвінавачваньні ў апраўданьні тэрарызму. Былі выпадкі, калі судзілі журналістаў, якія пісалі пра падзеі, якія разглядаюцца ў Расеі як тэрарызм.
  • Калі параўноўваць зь беларускай статыстыкай справаў аб экстрэмізьме — 300 летась і 700 у працы сёлета, то ў Расеі па «букету» антыэкстрэмісцкіх і антытэрарыстычных артыкулаў колькасьць справаў набліжаецца да тысячы.
  • Гэта супастаўна зь беларускімі лічбамі, але калі ўлічыць, што ў Расеі насельніцтва значна больш, то Беларусь апярэджвае Расею паводле інтэнсіўнасьці перасьледу па гэтых справах.
  • Улады Беларусі і Расеі пераймаюць адны ў адных вопыт перасьледу.
  • Для расейскіх праваўжывальнікаў, каб аднесьці тую ці іншую арганізацыю да экстрэмісцкіх, ня мае значэньня, ці практыкуе яна гвалт і ці заклікае яна да гвалту.
  • Арганізацыя можа быць прызнаная экстрэмісцкай, калі яна ня мае ніякага дачыненьня да гвалту.
  • У гэтым разыходзяцца расейскае заканадаўства і праваўжываньне.
  • Адрозьненьне экстрэмісцкай дзейнасьці ад неэкстрэмісцкай палягае якраз у пытаньні ўжываньня гвалту.
  • Але і ў справах аб пратэстах пачатку году, і ў справе ФБК масавыя мерапрыемствы, не дазволеныя ўладамі, трактаваліся як незаконныя.
  • Калі казаць пра міжнародны досьвед, то рыса праходзіць якраз па пытаньні гвалту.
  • Нават недазволеная акцыя, калі яна не суправаджаецца гвалтам, ня робіцца незаконнай.

Што было раней

Маскоўскі гарадзкі суд увечары 9 чэрвеня прызнаў экстрэмісцкімі арганізацыямі заснаваны Аляксеем Навальным Фонд барацьбы з карупцыяй, а таксама штабы Навальнага, і забараніў іх дзейнасьць у Расеі.

4 чэрвеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон аб часовай забароне балятавацца на выбарах для ўдзельнікаў і прыхільнікаў арганізацый, прызнаных у Расеі экстрэмісцкімі.

8 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў «антыэкстрэмісцкія» зьмены ў Крымінальны кодэкс.

У прыватнасьці, уводзіцца крымінальная адказнасьць:

- за наўмысную перадачу інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак іншай асобы безь яе згоды;

- у дачыненьні да ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу, не зарэгістраванага ў якасьці сеціўнага выданьня, за распаўсюд забароненай інфармацыі цягам году пасьля накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня за такое ж парушэньне;

- удзел у экстрэмісцкім фармаваньні і садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці;

- парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў асобай, якая цягам году пасьля накладаньня двух адміністрацыйных спагнаньняў зноў парушыла закон

Летась у сьнежні ў дачыненьні да Сьвятланы Ціханоўскай і да Каардынацыйнай Рады былі распачатыя крымінальныя справы аб экстрэмізьме.

Сёлета ў сакавіку Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што па справах, зьвязаных з экстрэмізмам, у 2020 годзе да адказнасьці прыцягнулі больш за 350 чалавек, яшчэ 700 спраў будуць хутка разгледжаныя.

закон

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.