Ва Ўшачах паставілі помнікі сябрам БНФ Васілю Быкаву і Рыгору БарадулінуДададзена 15.06.2021 10:02:31 | 2,005 праглядаў У цэнтры Ушачаў на Віцебшчыне ўсталявалі бюсты выбітным нараджэнцам гэтых мясцін — літаратарам Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Абодва — ганаровыя грамадзяне Ушацкага раёна, а таксама заснавальнікі Беларускага Народнага Фронту, шматгадовыя сябры Партыі БНФ.
Рэалізацыя праекту прымеркаваная да дня нараджэньня народнага пісьменьніка Васіля Быкава, які будзе адзначацца празь некалькі дзён, 19 чэрвеня. Летась Глеб Лабадзенка абвясьціў збор сродкаў на выраб помнікаў, іх дастаўку і мантаж. Тады ж ён атрымаў дазвол ад Вушацкага райвыканкаму паставіць бюсты ў цэнтры гораду. Помнікі «паўсталі цалкам на народныя грошы» – сотні людзей ахвяравалі разам больш за 11 000 даляраў, напісаў Глеб Лабадзенка ў сябе ў Фэйсбуку. Каб паставіць гэтая помнікі, яму спатрэбілася два гады: «усё магло зьдзейсьніцца і раней, каб не ўсюдыісная бюракратыя».
Працаваў літсупрацоўнікам газэты «Гродзенская праўда», сакратаром абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. У 1974 годзе Васіль Быкаў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за аповесьці «Абэліск» і «Дажыць да сьвітаньня». У 1978 годзе пераехаў у Менск, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету, з 1989-га — народны дэпутат СССР. У 1990 годзе абраны кіраўніком Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту. Народны пісьменьнік БССР. Пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі пачаліся нападкі на Быкава, цягам некалькіх гадоў літаратар жыў у Фінляндыі, Нямеччыне і Чэхіі. Вярнуўся на радзіму за месяц да сьмерці 22 чэрвеня 2003 году. Пахаваны на сталічных Усходніх могілках.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, адзін з стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускага ПЭН-цэнтру, сябра Сойму БНФ, быў у кіраўніцтве Беларускага Фонду Сораса. Апошні, хто атрымаў званьне народнага паэта Беларусі. Працэс усталяваньня помнікаў у фатаздымках: |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|