Партыя БНФ » Зьняволены сябра БНФ блогер Шэры Кот (Зьміцер Казлоў) спадзяецца на лепшае
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зьняволены сябра БНФ блогер Шэры Кот (Зьміцер Казлоў) спадзяецца на лепшае

Дададзена 21.06.2021 12:24:17 | 471 праглядаў

У лісце ад 11 чэрвеня 2021 года зняволены блогер Шэры Кот піша, ён пакуль што „на апеляцыі” у Магілёве і пра тое, што спадзяецца на лепшае.

Блогер Шэры Кот (сябра БНФ Зміцер Казлоў, вылучаўся ад партыі кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2019 году) быў арыштаваны 6 чэрвеня 2020 года, асуджаны на 5 гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пісаць зняволенаму блогеру можна ў Магілёўcкую турму: 212011 Казлоў Дзмітры Алегавіч, Турма №4, вул. Крупскай 99 А, Магілёў.

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 3794/2020 індывідуальную скаргу аршанскага блогера і сябры БНФ Дзмітрыя Казлова («Шэры кот»). Сеткавы журналіст настойвае на тым, што ўлады Беларусі парушылі яго права на публічнае выказванне меркавання і на ўдзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты парламенту ў 2019 годзе.

bloger1

Па стане на 20 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 501 чалавек.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” збірае звесткі пра людзей, чый крымінальны пераслед звязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасля яе. Па стане на 1 чэрвеня сабрана больш за 1200 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны.

 

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.