Партыя БНФ » Станіслаў Суднік: “Не даць засохнуць парасткам беларушчыны”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Станіслаў Суднік: “Не даць засохнуць парасткам беларушчыны”

Дададзена 21.06.2021 10:58:00 | 920 праглядаў

Да 25-га чэрвеня яшчэ ёсць час падпісацца на папяровае выданне Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якое ўнесенае ў каталог перыядычных выданняў Беларусі, газету „Наша слова” – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Гэты штотыднёвік гатовы не толькі падзяліцца праблемамі ў пашырэнні роднай мовы, але і поспехамі, якія робяць беларусы ў гэтай справе.

„Госць Рацыі” галоўны рэдактар газеты „Наша слова”, сябра Сойму БНФ Станіслаў Суднік:

Станіслаў Суднік– Сёння газета знаходзіцца ў падпісным каталогу, газету можна выпісаць у любым паштовым аддзяленні Рэспублікі Беларусь. Невялікая цана, але выпісаўшы газету па пошце вы будзеце яе заўсёды мець. У кіёсках газета прадаецца толькі ў Гародні і Лідзе. У Менску газету можна знайсці на сядзібе ТБМ, але ўжо са значным спазненнем. Таму калі хочаце мець свежы нумар газеты „Наша слова”, то калі ласка на пошту, падпісвайцеся.

Сёння „Наша слова” – гэта газета Таварыства беларускай мовы. У таварыства ёсць яшчэ газета „Новы час”, якая больш грамадска-палітычная. „Наша слова” – гэта газета таварыства, якая адлюстроўвае жыццё, праблемы, дзейнасць, задачы і гэтак далей. Газета ў першую чаргу прызначана для сяброў таварыства. Газета друкуе кожнага сябра таварыства, які хоць штосьці напісаў. Газета другая складовая частка, без якой ужо сёння ніхто Таварыства беларускай мовы не ўяўляе. Тым больш у гэты час, калі мала што засталося ў медыйным полі ад папяровых выданняў. Таварыства беларускай мовы захавала пакуль што ўсё. Наклад „Нашага слова” не вялікі 1200 асобнікаў, гэта вельмі мала, гэта недапушчальна мала. Выходзіць „Новы час”, беларускі часопіс „Верасень”, выходзіць „Лідскі летапісец”, выходзяць раз-пораз літаратурныя альманахі.

Цалкам гутарку слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.