Партыя БНФ » Паплечнікі атрымалі першы ліст ад зьняволенага старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Паплечнікі атрымалі першы ліст ад зьняволенага старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва

Дададзена 02.07.2021 2:27:15 | 843 праглядаў

Хутка будзе тры месяцы, як старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ (“Амерыканка”). Ён быў затрыманы 12 красавіка і разам з дзесяцьцю іншымі асобамі абвінавачаны ў змове дзеля захопу дзяржаўнай улады.

Рыгор КастусёўЗ таго часу паплечнікам па партыі не даходзілі адказы старшыні БНФ на шматлікія лісты, віншавальныя тэлеграмы ды паштоўкі (Рыгор Кастусёў сустрэў за кратамі дзень народзінаў). Інфармацыя ад палітыка даходзіла толькі блізкім сваякам – праз іх сябры БНФ даведваліся пра тое, што адбываецца са старшынём партыі ў зьняволеньні.

І вось, напрыканцы чэрвеня, на волю прабілася першая карэспандэнцыя ад Рыгора Кастусёва, адрасаваная аднапартыйцам. З ліста палітыка да сябры Сойму БНФ Паліны Касьпяровіч вынікае, што ранейшыя лісты Рыгора Кастусёва  паплечнікам па партыі не даходзілі да адрасатаў, таксама як і старшыня партыі не атрымліваў адрасаваныя яму лісты фронтаўцаў

У лісьце палітык выказвае смутак з нагоды трагічнай сьмерці сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка, а таксама прыгадвае іншых паплечнікаў, якія пайшлі з жыцьця ў апошнія часы. Рыгор Кастусёў перадае спачуваньні родным загінулага патрыёта і ўсім сябрам Лідскай арганізацыі БНФ у сувязі з гэтай вялікай стратай.

Рыгор Кастусёў піша, што пра сытуацыю з затрыманьнем Рамана Пратасевіча ведае з газэты “Новы час”, якая аднойчы патрапіла яму ў рукі. Старшыня Партыі БНФ у лісьце просіць перадаць прывітаньні зьняволеным Паўлу Севярынцу і Яўгену Афнагелю, якія былі нядаўна асуджаныя на вялікія тэрміны зьняволеньня.

Але пры гэтым Рыгор Кастусёў скардзіцца на інфармацыйную ізаляцыю і наракае, што ў камэры няма тэлевізара. Акурат днямі сябры Мінскай гарадской арганізацыі БНФ спрабавалі перадаць у “Амерыканку” партатыўны тэлепрыймач, але сутыкнуліся з адмовай. Паводле правілаў унутранага распарадку, дазвол на размяшчэньне ў камеры тэлевізара можа быць дадзены начальнікам СІЗА КДБ – у дачыненьні да Рыгора Кастусёва такі дазвол пакуль не дадзены, нягледзячы на адпаведны зварот.

Старшыня БНФ адмаўляе сваю віну ў змове і абураецца тым, што дзяржаўнае тэлебачаньне распаўсюдзіла інфармацыю пра нібыта прызнаньне ім віны. Пры гэтым больш за месяц справа знаходзіцца ў рэжыме чаканьня: “Зараз поўнае зацішша” – піша Рыгор Кастусёў. Старшыня партыі піша, што ведае аб адбыўшымся 15 траўня Сойме Партыі БНФ і аб прызначэньні Вадзіма Саранчукова часова выконваючым абавязкі кіраўніка арганізацыі: “Добра, што ёсьць рух” – піша Рыгор Кастусёў і просіць інфармаваць яго пра партыйныя справы.

Старшыня выказвае падзяку паплечнікам па партыі за дапамогу і падтрымку ягонай сям’і ў гэты складаны час.

Ліст 2

Напісаць ліст падтрымкі старшыні партыі ў зьняволеньні можна на гэты адрас: 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Кастусёву Рыгору Андрэевічу

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.