Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў пераведзены ў турэмны шпіталь – праблемы з сэрцам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў пераведзены ў турэмны шпіталь – праблемы з сэрцам

Дададзена 05.07.2021 11:36:28 | 825 праглядаў

У панядзелак 5 ліпеня стала вядома, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, пераведзены ў турэмны шпіталь, што месціцца ў медчастцы СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Рыгор КастусёўПра гэта паведаміла дачка зьняволенага, Кацярына Кастусёва, якая спрабавала перадаць перадачу сваяму бацьку ў “Амерыканку”, але яе не прынялі.

Папярэдне вядомыя прычыны пераводу вязьня — праблемы з сэрцам і ацёкі, зняволены пераведзены менавіта на лячэнне, яго справа па-ранейшаму расследуецца КДБ.

Па словах Кацярыны Кастусёвай, зараз стан старшыні БНФ стабільны, праблемы са здароўем у яго былі і раней – у апошніх лістах ён скардзіўся на іх абвастрэньне.  «Бпачна, што апошнія стрэсы адбіліся на здароўі», – сказала дачка Рыгора Кастусёва ў размове з журналістамі. Яна распавяла, што бацьку перавялі ў шпіталь у пятніцу. Ні родным, ні адвакату пра гэта не паведамілі.

“Феерычная фантазія пра дзяржпераварот не адменена, Старшыня пераведзены ў сувязі з пагаршэннем здароўя” – адзначыў намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў, які часова выконвае абавязкі кіраўніка арганізацыі, пакуль старшыня ўзяты пад варту.

Рыгора Кастусёва затрымалі ў Шклове 12 красавіка паводле справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Разам з ім па справе праходзяць Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч і яшчэ некалькі чалавек.

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.