Партыя БНФ » Сямнаццатая Усходнееўрапейская канферэнцыя ў Варшаве: “Падзеі ў Беларусі вызначаць лёс усяго рэгіёну”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сямнаццатая Усходнееўрапейская канферэнцыя ў Варшаве: “Падзеі ў Беларусі вызначаць лёс усяго рэгіёну”

Дададзена 10.07.2021 7:34:48 | 513 праглядаў

У Варшаве 8-9 ліпеня ў сямнаццаты раз прайшла Усходнееўрапейская канферэнцыя, якая ў гэтым годзе была цалкам прысвечаная падзеям у Беларусі.

2021-07-10 ]У цэнтры ўвагі канферэнцыі крызіс у Беларусі. Навукоўцы, палітыкі і праваабаронцы абмяркоўваюць наступствы пратэстаў, беспрэцэдэнтную хвалю рэпрэсій з боку рэжыму, эвалюцыю нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, а таксама магчымы ўплыў заходніх санкцый і падтрымкі Расіі на гаспадарку Беларусі. Дырэктар Цэнтру ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі тлумачыць, мэты канферэнцыі:

- Варшаўская ўсходнееўрапейская канферэнцыя праходзіць ужо 16 гадоў. Штогод яна мела асноўны тэму, а таксама шэраг пабочных. 17-ая канферэнцыя не мае ніякіх пабочных тэмаў. Бо зараз немагчыма аналізаваць наш рэгіён без разумення сітуацыі ў Беларусі. Мы глыбока перакананыя, што пытанне Беларусі з’яўляецца зараз асноўным ва ўсіх палітычных зменах нашага рэгіёну. Тое, што бліжэйшым часам здарыцца ў Беларусі, будзе істотным чынам уплываць на ўвесь наш рэгіён.

Адным з прысутных на сямнаццатай Усходнееўрапейскай канферэнцыі быў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Палітык падзяліўся сваім бачаннем становішча ў Беларусі:

- Натуральна, сытуацыя ў Беларусі зараз вельмі кепская. Гэтак можна казаць як пра правы чалавека і грамадзянскія свабоды, так і пра магчымасці для якой кольвек палітычнай і грамадскай дзейнасці, і пра стан нацыянальнай ідэнтычнасці, енацыянальнай культуры і нацыянальнай мовы. Усё гэта знаходзіцца цяпер пад вельмі моцным прэсінгам з боку дзяржавы. На сёняшні момант дзейнічаць фактычна немагчыма. Канешне, ёсць спадзяванні што раней ці пазней гэтая хваля рэпрэсіяў спыніцца, але вельмі цяжка прагназаваць, калі гэта адбудзецца і ці станецца нешта жывое пасьля гэтага.

Рэпрэсіі працягваюцца, але не змяншаецца і ўзровень салідарнасці беларусаў, падтрымкі рэпрэсаваных. Пра гэта ў прыватнасці распавядаў панэліст канферэнцыі, адзін з каардынатараў ініцыятывы ByHelp Алесь Лапко.

Удзельніца Варшаўскай усходнееўрапейскай канферэнцыі, праваабаронца з Хельсінскага фонду па правах чалавека Вольга Саламатава пераконвала, што гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі хутка завершацца.

Выказванні ўдзельнікаў канферэнцыі слухайце ў далучаным файле на сайце беларускай рэдакцыі Польскага радыё

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.