Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Сытуацыя з кіраўніком партыі Рыгорам Кастусёвым – вельмі складаная”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Сытуацыя з кіраўніком партыі Рыгорам Кастусёвым – вельмі складаная”

Дададзена 13.07.2021 12:47:36 | 646 праглядаў

Пастаянныя рэпрэсіі супраць сябраў партыі, затрыманні, вялізныя штрафы – у такіх умовах цягам апошняга году знаходзіцца адна з самых вялікіх апазіцыйных партый – Партыя БНФ.

Вадзім Саранчукоў 2020 БНР102Карэспандэнт Радыё Рацыя паразмаўляў з выконваючым абавязкі старшыні партыі, Вадзімам Саранчуковым, на якога былі ўскладзеныя функцыі кіраўніка арганізацыі ў час, калі старшыня партыі знаходзіцца за кратамі.

Радыё Рацыя: Як удаецца выжываць у такіх умовах, калі і каронавірус, і рэпрэсіі, прадстаўнікам БНФ у Беларусі?

Вадзім Саранчукоў: Для партыі сітуацыя не новая. Мы фактычна ўсю сваю гісторыю існуём у такіх умовах. Мы працягваем працу ў прававым полі згодна з праграмай і статутам, таму тыя мэты і задачы, якія мы перад сабой ставілі, і тыя перакананні, якіх мы прытрымліваемся, яны застаюцца актуальнымі.

Радыё Рацыя: Якія, напрыклад?

Вадзім Саранчукоў: Беларуская Нацыянальная дзяржава – гэта тэма, якая падымаецца ўсё часцей і часцей на фоне размоў пра магчымы рэферэндум, пра магчымае аб’яднанне, пра дарожныя карты.

Радыё Рацыя: Кіраўнік партыі знаходзіцца за кратамі. Ці ёсць нейкі кантакт з ім, ці піша ён лісты сябрам па партыі?

Вадзім Саранчукоў: Гэта вельмі складаная сітуацыя. Лісты да Рыгора Андрэевіча не даходзяць. Я асабіста напісаў яму два лісты. Ніводны не атрыманы ім. Вельмі эпізадычна даходзяць нашым сябрам лісты адтуль. Адвакат працуе. Праблема ў тым, што адвакат можа сустракацца са сваім падабаронным толькі падчас следчых дзеянняў. Таму гэта асобная складанасць. Да Рыгора Андрэевіча даходзяць пасылкі, некаторыя тэлеграмы. Тыя перадачы, якія мы ў рамках закона можам перадаваць, мы перадаём.

РР: Ці не было ў вас думкі з’ехаць за мяжу?

Вадзім Саранчукоў: Я – патрыёт. І маё месца тут.

Самога Вадзіма Саранчукова не аднойчы выклікалі ва ўпраўленне Следчага камітэту па Гарадзенскай вобласці і па дзвюм крымінальным справам, заведзеным яшчэ ў верасні 2020 году, палітык праходзіць у якасці сведкі.

Цалкам гутарка на сайце Радыё Рацыя: https://www.racyja.com/palityka/vadzim-saranchukou-situatsyya-z-kastusyo/

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.