Партыя БНФ » Кастусёва вярнулі з турэмнай лякарні ў СІЗА КДБ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кастусёва вярнулі з турэмнай лякарні ў СІЗА КДБ

Дададзена 21.07.2021 12:45:01 | 748 праглядаў

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў зноў у СІЗА КДБ.

кастусёў 0Пра гэта паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на адвакатку палітыка Інэсу Аленскую. Кастусёва вярнулі ў “Амерыканку” з турэмнай лякарні, куды ён трапіў праз праблемы з сэрцам.

Аленская таксама расказала, што абарона падавала хадайніцтва аб змене меры стрымання на не звязаную з пазбаўленнем волі, але ў задавальненні гэтай просьбы было адмоўлена.

“Кастусёў быў пераведзены з рэспубліканскай бальніцы для асуджаных (СІЗА1) у “Амерыканку” (СІЗА КДБ)”, — паведаміла ў аўторак адвакатка.

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года па справе аб спробе ваеннага перавароту ў Беларусі. Фігурантамі гэтай справы з’яўляюцца таксама палітолаг Аляксандр Фядута і юрыст з ЗША Юрась Зянковіч.

2 ліпеня палітыка экстранна шпіталізавалі з СІЗА КДБ у турэмны шпіталь. У яго з’явіліся праблемы з сэрцам, ціскам, ацёкі канечнасцяў, дыхавіца, блытаная свядомасць. Кастусёў расказаў, што 17 начэй ён вымушаны быў спаць на падлозе, пад “шконкай” іншага затрыманага, бо для яго не знайшлося спальнага месца.

У сярэдзіне ліпеня дачка Кастусёва Кацярына расказала, што аналізы паказваюць на падазрэнне ў бацькі анкалагічных захворванняў.

Паводле Эўрарадыё

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.