Партыя БНФ » Ператрус на лецішчы намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ператрус на лецішчы намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова

Дададзена 16.07.2021 5:52:25 | 550 праглядаў

Паводле інфармацыі з Гародні ўвечары 15 ліпеня быў здзеснены ператрус на лецішчы старшыні гарадзенскай партыі БНФ Вадзіма Саранчукова.

СаранчукоўЛецішча яго  ў Гарадзенскім раёне, туды прыехаў бус з сілавікамі ў колькасці каля дзесяці чалавек. Ні Вадзіма Саранчукова, ні яго жонкі на сядзібе не было. Паводле відавочцаў, тым ня менш ператрус быў здзейснены без гаспадароў, толькі ў прысутнасці панятых. Пасля ператрусу дом на лецішчы апячаталі. З чым фармальна звязаны такі пагромны ператрус – невядома, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Паводле рашэння Сойму Партыі БНФ, намеснік старшыні партыі Вадзім Саранчукоў быў прызначаны часова выконваючым абавязкі кіраўніка арганізацыі на час, пакуль старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца пад вартай.

Раніцай 14 ліпеня сілавікі прыйшлі зь ператрусам да праваабаронцаў і ў іншыя няўрадавыя арганізацыі. Вядома пра затрыманьне больш дзясятка чалавек.

 Агулам ператрусы праходзілі як мінімум у 19 арганізацыях:
  1. Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
  2. Праваабарончая арганізацыя Lawtrend;
  3. Беларускі Хэльсынскі камітэт;
  4. Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»;
  5. Дабрачынны праект «Имена»;
  6. Праваабарончая пляцоўка «Тэрыторыя правоў»;
  7. Праваабарончая арганізацыя «Гендэрныя пэрспэктывы»;
  8. Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ);
  9. Саюз беларускіх пісьменьнікаў;
  10. Партыя БНФ;
  11. Рух «За свабоду»;
  12. Цэнтар эканамічных дасьледаваньняў BEROC;
  13. Офіс эўрапейскай экспэртызы і камунікацый;
  14. ГА «Цэнтар „Трэці сэктар“» з Горадні;
  15. Цэнтар інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Адвакацыя»;
  16. Грамадзкае аб’яднаньне «Фонд імя Льва Сапегі».
  17. Адукацыйны цэнтар «ПОСТ».
  18. Менскі офіс сацыялягічнай лябараторыі Novak.
  19. Аб’яднаная грамадзянская партыя

 

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.