Партыя БНФ » Рыгору Кастусёву ў трэці раз адмовілі ў змене меры стрыманьня на хатні арышт
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгору Кастусёву ў трэці раз адмовілі ў змене меры стрыманьня на хатні арышт

Дададзена 26.07.2021 2:24:17 | 1,020 праглядаў

Паплечнікі старшыні БНФ Рыгора Кастусёва атрымалі датаваны 20 ліпеня ліст ад кіраўніка партыі, які цяпер ізноўку пераведзены пад варту ў СІЗА КДБ (“Амерыканка”) у Менску. Палітык паведамляе, што следчыя ўжо ў трэці раз адмовіліся замяніць яму меру стрымання на хатні арышт, нягледзячы на праблемы са здароўем

Ліст Н Ліпень 1 - копіяНагадаем, што з прычыны пагаршэньня стану здароўя (праблемы з сэрцам, ціскам, ацёкі, дыхавіца) Рыгор Кастусёў з пачатку ліпеня быў пераведзены ў медычны корпус СІЗА МУС на Валадарскага. Па словах палітыка, там умовы дазволілі яму крыху ачуняць ад вельмі суровага рэжыму ўтрыманьня ў “Амерыканцы”, прынамсі, палітык піша, што паспеў надышацца ўдосталь сьвежым паевтрам. Аднак у сярэдзіне ліпеня дачка Рыгора Кастусёва Кацярына распавяла, што аналізы паказваюць на падазрэнне ў бацькі анкалагічных захворванняў.

Тым не меньш, у зьмяненьні меры стрыманьня палітыку было адмоўлена. У лісце, які датаваны 20 ліпеня, Рыгор Кастусёў адзначае, што кіраўнік следчай групы, які вядзе крымінальную справу, ужо ў трэці раз адмовіў у пераводзе абвінавачанага палітыка пад хатні арышт, адпваедныя хадайніцтвы адваката таксама былі адхіленыя. Пры гэтым аніякіх следчых дзеянняў з удзелам Рыгора Кастусёва пад вартай ужо даўна не робіцца. Расследванне крымінальнай справы па “змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады” працягнутае да кастрычніка.

Рыгор Кастусёў у лісце наракае на інфармацыйную ізаляцыю – некаторыя лісты паплечнікаў па партыі так і не даходзяць да адрасата па незразумелых прычынах. Дазвол на размяшчэньне ў камеры тэлепрыймача Рыгору Кастусёву адміністрацыя СІЗА па-ранейшаму не дае: “Інфармацыйны вакуўм: ні тэлевізара, ні газэт” – піша Рыгор Кастусёў у лісце ад 20 ліпеня.

Напісаць ліст падтрымкі старшыні БНФ ў зьняволеньні можна на гэты адрас:

220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Кастусёву Рыгору Андрэевічу

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.