Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў мае патрэбу ў тэрміновай шпіталізацыі, кажа дачка вязьня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў мае патрэбу ў тэрміновай шпіталізацыі, кажа дачка вязьня

Дададзена 27.07.2021 2:01:18 | 1,394 праглядаў

Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, неабходная шпіталізацыя, паведаміла ягоная дачка Кацярына. 27 ліпеня палітыка наведала адвакатка.

Кастусёў 2017 7Стан здароўя 64-гадовага Рыгора Кастусёва пагоршыўся. 24 ліпеня яму выклікалі ў СІЗА хуткую дапамогу, піша БелаПАН.

З 2 па 14 ліпеня ён ужо праходзіў абсьледаваньне і курс тэрапіі ў турэмным шпіталі СІЗА № 1 Менску. Сюды ён трапіў у экстраным парадку з задышкай, ацёкамі канцавін, праблемамі з сэрцам і ціскам, зблытанай сьвядомасьцю. Такі стан быў зьвязаны са сьпякотай, вільготнасьцю і дрэннай вэнтыляцыяй у камэры.

Раней сям’я выказвала асьцярогу, што вяртаньне ў «невыносныя ўмовы» СІЗА КДБ пагоршыць ягоны стан. Аднак сьледзтва вырашыла зноў пасадзіць зьняволенага за краты.

«Мэдыкамэнты, якія даюць лекары ў СІЗА, бацьку не дапамагаюць, яму становіцца толькі горш, — расказала Кацярына Кастусёва. Паводле апошніх аналізаў, наогул падазрэньне на анказахворваньне. Тэрмінова патрэбная біяпсія, але яго трымаюць у камэры».

27 ліпеня адвакатка Інэса Аленская падала ў сьледчыя органы яшчэ адно хадайніцтва аб шпіталізацыі падабароннага. Папярэдняе было ў чэрвені, яго не задаволілі.

«Я кансультавалася зь лекарамі і, па іх словах, без апэратыўнага ўмяшаньня, хутчэй за ўсё, ужо не абысьціся. Сёньня пляную накіраваць яшчэ адзін запыт на інфармацыю аб стане здароўя таты», — дадала Кацярына.

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка ў Шклове, пасьля чаго даставілі ў КДБ. Неўзабаве Аляксандар Лукашэнка заявіў пра затрыманьне групы, якая плянавала замах на яго і яго дзяцей. У гэтым пераліку таксама фігуравалі палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юрась Зянковіч, іх затрымалі ў Маскве.

Усім прад’яўленыя абвінавачваньні паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу (змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу ці ўтрыманьня дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Ім пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.