Ператрус у сябры Сойму Партыі БНФ Барыса Вырвіча
Дададзена 29.07.2021 11:02:23 | 2,298 праглядаў Сілавікі правялі ператрус у шэф-рэдактара магілёўскага рэгіянальнага выдання 6ТV.by, сябры Сойму Партыі БНФ Барыса Вырвіча ў межах крымінальнай справы аб тэрарызме, паведамілі ў рэдакцыі 6ТV.by.
Па словах Вырвіча, у яго забралі ўсю тэхніку, пасля чаго адвезлі ў Шклоўскі міжрайаддзел КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе:
“Іх цікавілі “дэструктыўныя телеграм-каналы”, наш сайт 6ТV.by і дзейнасць Беларускай асацыяцыі журналістаў. І яшчэ патрабавалі выдаліць сайт 6ТV.by. Потым адпусцілі, сказалі, што яшчэ выклічуць”, – распавёў Барыс Вырвіч.
Трынаццатага ліпеня ў рэдакцыі выдання прайшоў ператрус, падчас якога міліцыянты забралі тэхніку. На наступны дзень галоўнага рэдактара, сябру Сойма БНФ Дзмітрыя Салаўёва выклікалі на размову ў ГУБАЗіК. Васемнаццатага ліпеня стала вядома, што частка рэдакцыі сайта з’язджае за мяжу. Галоўны рэдактар ужо пакінуў краіну з-за пагрозы крымінальнага пераследу.
Шаснаццатага ліпеня з самае раніцы беларускія сілавікі прыйшлі да журналістаў з ператрусамі. Паведамленні пра гэта супрацоўнікі СМІ паспявалі пакідаць у сацыяльных сетках. Ператрусы прайшлі ў Мінску, Гомелі і Гродне.
|