Партыя БНФ » Суд па справе аб ліквідацыі ГА БНФ “Адраджэньне” прызначаны на 15 верасьня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Суд па справе аб ліквідацыі ГА БНФ “Адраджэньне” прызначаны на 15 верасьня

Дададзена 20.08.2021 2:55:51 | 754 праглядаў

20 жніўня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбылася падрыхтоўчая сустрэча бакоў па справе аб ліквідацыі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

суд иск скаргаПрадстаўнікі ГА БНФ “Адраджэньне” прадставілі суду пярэчанні супраць іску. Па выніках распарадчага пасяджэння суд пастанавіў прызначыць разгляд справы на 15 верасня.

Нагадаем, што падставай для узбуджэння судовай вытворчасьці аб ліквідацыі адной з найстарэшчых грамадзка-палітычных арганізацыяў краіны стаў іск Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Міністэрства ініцыявала ліквідацыю ГА БНФ “Адраджэньне” у сувязі з тым, што арганізацыя не выканала патрабаванняў пісьмовага папярэджання, якое было вынесена 14 ліпеня. Акурат у гэты дзень у офісе БНФ адбыўся ператрус і з таго часу памяшканне арганізацыі застаецца апячатанае, уваход у яго недаступны.

Як паведаміў намеснік старшыні БНФ Юрась Меляшкевіч, падчас папярэдняй сустрэчы бакоў у Вярхоўным судзе прадстаўнікі аб’яднання мелі магчымасць удакладніць падставы, якія Міністэрства юстыцыі палічыла дастатковымі для ініцыявання ліквідацыі арганізацыі, а таксама выкласці свае пярэчанні супраць іх:

- Тут назіраецца яўная няўзгодненасць працы розных дзяржаўных органаў: пакуль міністэрства патрабуе ад арганізацыі нейкіх дакументаў, у офіс прыходзяць прадстаўнікі іншых службаў і тыя самыя дакументы забіраюць у межах сваяго расследвання, да таго ж яшчэ і апячатваюць памяшканне. У выніку арганізацыі не толькі складана выканаць патрабаванні міністэрства юстыцыі, а нават папросту няма звестак – якія дакументы следчы камітэт забраў у межах крымінальнага расследвання, а што з патрэбных мінюсту дакументаў застаецца ў апячатаным офісе. 

Намеснік старшыні ГА БНФ “Адраджэньне” Вадзім Саранчукоў, які выконвае абавязкі кіраўніка арганізацыі пакуль дзеючы старшыня БНФ Рыгор Кастусёў застаецца пад вартай у СІЗА КДБ, бачыць выключна палітычны аспект справы аб лівкідацыі:

- Гэта частка планавай кампаніі па зачышчэнні любой актыўнасці, якая ёсць. Прад’яўляюць пэўныя прэтэнзіі, але насамрэч усе гэтыя прэтэнзіі базуюцца не на законе. «Часам не да законаў» — і ўсе дзеянні дзяржапарата з гэтым супадаюць.

- сказаў палітык у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Пачынаючы з ліпеня ў Беларусі адбываецца маштабная кампанія па судовай і пазасудовай ліквідацыі арганізацыяў грамадзянскай супольнасці – пад прымусовае закрыццё патрапілі больш за 160 грамадскіх аб’яднанняў, фондаў, установаў і асацыяцыяў (неафіцыйны спіс).

 

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.