Партыя БНФ » Улады Беларусі далі адказ на зварот Рыгора Кастусёва ў Камітэт ААН па правах чалавека
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Улады Беларусі далі адказ на зварот Рыгора Кастусёва ў Камітэт ААН па правах чалавека

Дададзена 24.08.2021 11:01:11 | 615 праглядаў

Улады Беларусі адрэагавалі на скаргу палітыка Рыгора Кастусёва ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Рыгор Кастусёў 2021Міністэрства замежных справаў адрэагавала на скаргу старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў структуры ААН на пастановы пра штрафы ў 2016 і 2018 гадах.

Пяць гадоў таму, 21 ліпеня, суд Савецкага раёну Менску прысудзіў Рыгору Кастусёву штраф у памеры 20 базавых велічынь (на той момант – 420 рублёў) за ўдзел у святкаванні Дня Волі 25 сакавіка таго ж года. Палітыка прызналі вінаватым у парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах ( тады – арт. 23.34 КаАП РБ).

Такое ж рашэнне было прынята па Кастусёву ў 2018 годзе, калі яго зноў прызналі вінаватым у парушэнні 23.34 КаАП РБ і далі штраф ужо ў 735 рублёў. На гэтую пастанову таксама была пададзена скарга ў КПЧ ААН.

Кастусёў абскардзіў абодва рашэнні ў Мінскім гарадскім судзе, пасля чаго з дапамогай магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля накіраваў скаргу на парушэнне права на свабоду сходаў у Камітэт па правах чалавека ААН.

Як паведаміў у сваім лісце Кіраўнік аддзела Дагавораў па Правах Чалавека КПЧ ААН Ібрагім Салама, Міністэрства замежных спраў РБ адрэагавала на зварот. На думку МЗС, правы Кастусёва не былі парушаны – беларускія дыпламаты адзначылі, што права на свабоду сходаў можа быць абмежавана. Акрамя таго, улады Беларусі ціснуць на тое, што Кастусёў не абскарджваў пастанову яшчэ ў інстанцыях нацыянальнага ўзроўню – у наглядным парадку старшыні Мінгарсуда і ў Вярхоўны суд, гэта значыць не выкарыстаў усе магчымасці ўнутранага заканадаўства.

З моманту звароту палітыка  ў КПЧ ААН прайшло ўжо чатыры гады. Сам Рыгор Кастусёў на дадзены момант ужо пяты месяц знаходзіцца ў СІЗА КДБ па падазрэнні ў спробе змовы з мэтай захопу дзяржаўнай улады. У яго моцна здало здароўе – у палітыка падазраюць анкалогію. Што тычыцца свабоды мірных сходаў, то пра гэта разважаць у сённяшняй Беларусі нават недарэчна.

Звычайна рашэнні КПЧ ААН чакаюць каля 4-5 гадоў, аднак тут працэс відавочна зацягнецца. Улады Беларусі даслалі свае заўвагі яшчэ ў сакавіку 2020 года, аднак КПЧ ААН накіраваў іх Барысу Бухелю толькі ў ліпені 2021 года. Спадар Ібрагім Салама толькі «выказаў шкадаванне за затрымку ў перадачы згаданых тлумачэнняў». Свае заўвагі на аргументы дзяржавы праваабаронцу Барысу Бухелю трэба адправіць у КПЧ ААН не пазней за 15 лістапада.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.