Партыя БНФ » Затрыманыя сябры БНФ Алена і Андрэй Церашковы, у іх у кватэры прайшоў ператрус
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Затрыманыя сябры БНФ Алена і Андрэй Церашковы, у іх у кватэры прайшоў ператрус

Дададзена 27.08.2021 5:40:04 | 574 праглядаў

Сёння 27 жніўня затрымалі сястру палітвязьня Максіма Вінярскага Алену Церашкову і яе мужа, сябра Сойму Партыі БНФ Андрэя Церашкова.

Алена ЦерашковаУ іх доме адбыўся ператрус.

У сям’і Церашковых – чацвёра непаўнагадовых дзяцей. Цяпер яны знаходзяцца з бабуляй.

Маці Алены і Максіма была ў цяжкім псіхалагічным стане, не ведаючы, хто, куды і ў межах якой справы забраў яе дачку.

Як паведаміла пазьней Алена Церашкова ў сацыяльных сетках, за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве яна была аштрафаваная на 100 базавых адзінак, а яе мужу, сябры Сойма Партыі БНФ Андрэю Церашкову, прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. У сужэнцаў былі сканфікасавныя мабільныя тэлефоны.

Алена Церашкова – актывістка «Еўрапейскай Беларусі», хірург сківіцы і твару, піша дзіцячыя казкі па-беларуску, а таксама дапаможніка па англійскай мове. Яна — сястра актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, які ў траўні быў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.У 2019 годзе яна вылучалася кандыдатам у дэпутаты парламенту ад Партыі БНФ па Каменнагорскай выбарчай акрузе №101 у Менску. Андрэй Церашкоў – актывіст партыі Беларускага народнага фронту, сябра Сойму Партыі БНФ.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.