Партыя БНФ » Сябра БНФ з Гомеля пакінуў краіну, каб не трапіць за краты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра БНФ з Гомеля пакінуў краіну, каб не трапіць за краты

Дададзена 28.08.2021 9:16:09 | 543 праглядаў

48-гадовы гамяльчук Валер Крахмалаў цяпер знаходзіцца ў Кіеве. У Гомлі на актывіста партыі БНФ ўлетку была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 ч.1 Крымінальнага кодэкса “Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” – паведамляе сайт “Гомельская Вясна”.

Валер КрахмалаўСп.Валеру ставяць у віну, нібыта, ён падчас Маршу пратэсту 20 верасня 2020 года ў Гомлі стаяў у шчэпцы перад сілавікамі і перашкаджаў ім выхопліваць і затрымліваць пратэстоўцаў. Актывіст віну не прызнае і кажа, што на відэа і фота, якое яму дэманстравалі ў СК не ён.

“На відэа, якое мне паказалі – мужчына, які на мяне абсалютна не падобны, – перакананы сп. Валер, – да таго ж ён у масцы, кепцы і цёмных акулярах” – паевдамляе сайт “Гомельская Вясна“.

Актывіста таксама абвінавацілі ва ўдзеле ў тэлеграм-чаце “Вольная панства”, дзе ён, нібыта, падбухторваў людзей выходзіць на вуліцы і непадпарадкоўвацца міліцыі.

Валера Крахмалава разам з Алінай Біруковай затрымалі па гэтай справе 15 чэрвеня. Тры дні іх трымалі ў ізалятары і дапытвалі.

Пасля гэтага гамяльчук прыняў рашэнне пакінуць Беларусь, перад гэтым ён быў змушаны нейкі час хавацца ў Гомлі.

“Закону няма, – тлумачыць свой учынак сп.Крахмалаў, – вырашыў, што лепш быць на свабодзе на чужыне, чым дома сядзець у турме па сфабрыкаванай справе. І гэта канешне не жыццё, калі ты штодня чакаеш, калі па цябе прыдуць”.

Гамяльчук знаходзіцца ў Кіеве, з дапамогай фонду яго на некалькі тыдняў забяспечылі бясплатным жыльлём, абяцаюць аказаць дапамогу і ў вырабе новых дакументаў.

Нагадаем, што ўпершыню Валера Крахмалава затрымалі ва ўласнай кватэры летась 10 жніўня і асудзілі на 15 сутак арышту, з якіх ён адсядзеў толькі 5, а рэшту пасля апеляцыі ў аблсудзе яму анулявалі.

Пасля далучэння да агульнацыянальнага страйку 26 кастрычніка 2020 года сп.Валера звольнілі з працы. Перад Днём Волі 25 сакавіка актывіста зноўку затрымалі, зладзілі ператрус і шматгадзінны допыт.

Агулам сёлета ў Крахмалава і яго сваякоў адбыліся 5 вобшукаў. Апошні ладзілі супрацоўнікі КДБ на пачатку ліпеня, пасля таго, як у яго кватэры пабылі супрацоўнікі СК.

“Я буду ва Украіне, пакуль не зменіцца палітычны рэжым, – кажа актывіст. – Хаця мне маральна вельмі цяжка, бо дома засталіся маці, жонка, дачка, якім вельмі цяжка будзе без мяне. Але ў мяне не было іншага выйсця, бо з-за кратаў ад мяне таксама не шмат карысці”.

Аўтар Ларыса Шчыракова

Фота аўтара

Гомельская вясна

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.