Партыя БНФ » Адвакатку не дапусьцілі ў СІЗА да Рыгора Кастусёва – у вязьня каранавірус
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адвакатку не дапусьцілі ў СІЗА да Рыгора Кастусёва – у вязьня каранавірус

Дададзена 01.09.2021 8:05:31 | 476 праглядаў

Адвакатка Інэса Аленская не змагла сустрэцца з лідарам Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым, які з вясны знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Напярэдадні яна спрабавала ўбачыць свайго падабароннага, аднак ёй адмовілі ў сустрэчы, паведамляе БелаПАН са спасылкай на дачку палітыка Кацярыну.

кастусёў 0Адвакатцы патлумачылі, што сустрэча немагчымая, таму што ў Кастусёва каранавірус. Аднак раней, нагадвае дачка палітыка, ім казалі, што, ужо знаходзячыся ў СІЗА, палітык атрымаў дзве дозы вакцыны супраць COVID-19.

Кацярына таксама распавяла аб апошнім лісце бацькі, які сям’я атрымала 25 жніўня. У ім ён піша, што адчувае сябе дрэнна. У сярэдзіне ліпеня ў яго западозрылі анкалагічнае захворванне. У жніўні нарэшце звазілі на абследаванне, але пра вынікі родным не распавядаюць.

Раней сям’я “прасіла правесці ўсе неабходныя абследаванні і прыняць тэрміновыя меры па лячэнні бацькі”. Але ім адказалі, што Кастусёў “атрымлівае поўны курс лячэння, прызначанага ў адпаведнасці з рэкамендацыямі лекараў-спецыялістаў”.

“Але ў лісце за гэтыя ж дні тата скардзіцца на прыступы, амаль як былі раней. Ад вялікай колькасці лекаў у яго з’явіліся праблемы з ныркамі”, — распавяла Кацярына Кастусёва.

Усе хадайніцтвы аб змене меры стрымання і пераводзе палітыка пад хатні арышт у сувязі са станам здароўя засталіся без задавальнення.

Кацярына нагадала, што “па выніках УГД ад 22 ліпеня стаяла пытанне аб тэрміновай аперацыі, але да гэтага часу ўсё ў застоі”. Родныя асцерагаюцца за жыццё палітыка.

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка ў Шклове. Адначасова былі затрыманыя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, а таксама юрыст з ЗША беларускага паходжання Юрый Зянковіч. Праз некалькі дзён Аляксандр Лукашэнка заявіў аб затрыманні групы, якая планавала замах на яго і яго дзяцей, і звязаў гэта са спецслужбамі ЗША.

Затрыманым былі прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі – паведамляе Эўрарадыё.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.