Партыя БНФ » У Наваполацку затрыманы і чарговы раз асуджаны на суткі Віктар Якубаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Наваполацку затрыманы і чарговы раз асуджаны на суткі Віктар Якубаў

Дададзена 04.09.2021 5:03:59 | 384 праглядаў

Чарговыя затрыманні, гэтым разам у Наваполацку. Тут 3 верасня затрыманы дацэнт Полацкага ўніверсітэта, сябра БНФ Віктар Якубаў.

ЯкубаўЛетась выкладчыка двойчы арыштоўвалі на 15 сутак па артыкуле 23.34. Праўда, ніякіх доказаў яго ўдзелу ў акцыях пратэсту на тых судах не было прадстаўлена.

У фэйсбуку выказваюць меркаванне, што сённяшняе затрыманне мае на мэце звольніць Віктара Якубава з працы. У Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сёлета змянілася кіраўніцтва, якое праводзіць чыстку сярод выкладчыцкага складу навучальнай установы.

У выніку Віктару Якубаву чарговы раз прысудзілі 15 сутак, гэтым разам за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Паводле газэты “Новы Час

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.