Партыя БНФ » У Бельгіі пачалі працу над манументам памяці Вітольда Ашурка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Бельгіі пачалі працу над манументам памяці Вітольда Ашурка

Дададзена 08.09.2021 10:54:56 | 378 праглядаў

У беларускай царкве ў бельгійскім Антвэрпэне хочуць ушанаваць памяць палітвязня і сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі.

Вітольд Ашурак - магілаСтварылі праект манумента, збіраюць грошы. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў святар Іван Майсейчык.

Паводле праекту, манумент выглядае як драўляная сцяна плачу, два метры ў вышыню. Кошт рэалізацыі задумы — 3500 еўра.

На гэты момант неабыякавыя людзі ахвяравалі прыкладна 1000 еўра, збор працягваецца. Рэквізіты для ахвяраваньняў апублікаваныя на сайце Беларускага Радыё Рацыя.

Палітвязня Вітольда Ашурка, які памёр за кратамі пры нявысветленых абставінах, пахавалі 26 траўня ў ягонай роднай Бярозаўцы.

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.