Партыя БНФ » Зняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну прад’явілі новае абвінавачванне
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну прад’явілі новае абвінавачванне

Дададзена 19.09.2021 11:14:48 | 749 праглядаў

Палітзняволенаму журналісту, сябры БНФ Дзянісу Івашыну працягнулі тэрмін утрымання пад вартай і прад’явілі новае абвінавачванне, паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на БАЖ.

Дзяніс ІвашынЖонка Івашына, Вольга, атрымала дакумент ад начальніка следчага аддзела УКДБ. Там гаворыцца пра прад’яўленыя абвінавачанні: ў здзяйсненні “менш цяжкага” і “асабліва цяжкага” злачынства. Першае можа датычыць умяшання ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў, за гэта Івашына і затрымалі. Наконт другога абвінавачвання сваякам палітвязня пакуль нічога невядома.

“Чаго чакалі 6 месяцаў, каб высунуць новае абвінавачаньне невядома ў чым? А скончыцца тэрмін “дасудовага” ўтрымання па гэтым невядомым артыкуле, яшчэ нешта прыдумаюць?” — сказала Вольга Івашына.

Дзяніс знаходзіцца за кратамі ў гродненскай турме ўжо 191 дзень, ён быў затрыманы 12 сакавіка 2021 года. За час знаходжання пад вартай журналіста неаднаразова вазілі на размовы ў КДБ, двойчы кідалі ў карцар.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што Івашын адмовіўся падпісваць пакаяльны ліст.

Івашын вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі ў газеце “Новы час”. Апошняе з іх прысвячалася былым украінскім “беркутаўцам”, якія перашлі на працу ў сілавыя структуры Беларусі.

Месца зняволення: Турма №1

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас для лістоў падтрымкі: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1 – Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.