Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Зьміцер Салошкін: “Да Рыгора Кастусёва часта не даходзяць лісты”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Зьміцер Салошкін: “Да Рыгора Кастусёва часта не даходзяць лісты”

Дададзена 23.09.2021 8:19:16 | 680 праглядаў

Толькі ліставанне і то не стабільнае. Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў па-ранейшаму ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ, нягледзячы на шэраг захворванняў, якія між іншым актывізаваліся ў ізалятары.

Нейкую інфармацыю можна атрымаць праз ліставанне, якое, хаця і з пэўнымі перапынкамі, але адбываецца – кажа намеснік старшыні Партыі БНФ, доктар Зміцер Салошкін:

Зьміцер Салошкін„Лістуецца з нашага боку з ім шмат хто, зваротныя лісты даходзяць не ўсім. Бачна гэта па тых нумарах, якія ён ставіць на лістах, што не ўсе лісты даходзяць. Да мяне другі ліст толькі дайшоў больш чым праз месяц: у ліпені датаваны, а я яго атрымаў у верасні. У ізалятары ён перахварэў на каронавірус, але апошнім часам трымаецца бадзёра. Пакуль мы амаль нічога не ведаем па яго справе – бо адвакату нельга разгалошваць падрабязнасці. Ведаем, што яму пачалі дазваляць глядзець тэлявізар, так што прынасі афіцыйныя навіны ён ужо глядзець можа. Усім зразумела, што вызваліць яго, ці змяніць меру утрымання ў ягоным стане здароўя было бы натуральна і нават абавязкова, каб чалавек мог рабіць тое, што яму прыпісана”.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле на сайце Беларускага Радыё Рацыя

Так што партыйнае жыццё не спынілася, Партыя БНФ працуе, – кажа Зміцер Салошкін. Старшыня партыі – Рыгор Кастусёў абвінавачваецца разам з літаратарам і палітолагам Аляксандрам Фядутай і юрыстам Юрасём Зяньковічам па частцы 1 артыкулу 357 крымінальнага кодэксу «у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.