Партыя БНФ » Старшыня БСДП атрымаў ліст з вязьніцы ад кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БСДП атрымаў ліст з вязьніцы ад кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва

Дададзена 22.09.2021 8:41:10 | 620 праглядаў

У адносінах да старшыні Партыі БНФ па-ранейшаму не вядзецца ніякіх сьледчых дзеяньняў, а сам ён на фоне падазрэньня пра вяртаньне анкалягічнай хваробы яшчэ падхапіў каранавірус.

Ліст ад зьняволенага калегі атрымаў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў. Зь яго вынікае, што ня ўсе допісы даходзяць у два бакі, а толькі ў фармаце «мазайкі», з чаго цэласнасьць падзеяў ды інфармацыі губляецца – паведамляе Радыё Свабода.

de1dbf13-7f9e-4532-ac13-6ae4fe16a8e9_w650_r0_s

Урывак ліста ад Рыгора Кастусёва калегу Ігару Барысаву

«Піша, што па-ранейшаму сядзіць у камэры, ніякіх сьледчых дзеяньняў зь ім ніхто не праводзіць. Хадайнічаў аб зьмене рэжыму ўтрыманьня, але ўсё бясплённа, нічога не атрымалася. Мае тэлевізар, таму збольшага ведае, што адбываецца цяпер у Беларусі», — пераказвае ліст Ігар Барысаў.

Сярод іншага Рыгор Кастусёў наракае на букет хваробаў, якія не даюць яму спакою. Трывогу выклікае падазрэньне на анкалёгію, моцна баляць ныркі. А ў дадатак яшчэ падхапіў каранавірус (хоць з улікам, як доўга ідуць лісты, нешта можа зьмяніцца).

«Пастскрыптумам просіць даслаць вытрымкі з публікацый „СБ. Беларусь сегодня“. Ёсьць там такі дзіўны аўтар, які чамусьці любіць пра яго пісаць — у сярэднім раз-два на месяц абавязкова згадвае ягонае прозьвішча. Таксама актыўна цікавіцца, што адбываецца на палітычным полі Беларусі. Ну і перадае ўсім паплечнікам вялікае прывітаньне», — падсумоўвае Ігар Барысаў.

За кратамі ў СІЗА Камітэту дзяржбясьпекі Рыгор Кастусёў ужо хутка як паўгода.

Падтрымаць палітвязьня можна лістом ці паштоўкай: 220050, Менск, Галоўпаштамт, а,с 8. Кастусёву Рыгору Андрэевічу.

Рыгор Кастусёў 2021

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.