Партыя БНФ » Вольга Івашына змагаецца за права на перапіску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вольга Івашына змагаецца за права на перапіску

Дададзена 04.10.2021 10:40:27 | 411 праглядаў

Вольга Івашына, жонка палітвязня, журналіста і сябры БНФ Дзяніса Івашына, працягвае змаганне за права на нармальную перапіску з мужам.

івашыныЯшчэ 30 жніўня яна даслала ў Дэпартамент выканання пакаранняў скаргу на парушэнне правоў і інтарэсаў Дзяніса Івашына, а таксама яго блізкіх і родных.

Размова ішла і пра зніклыя тэлеграмы, лісты, паштоўкі ад жонкі і маці да Дзяніса, і лісты ад яго да іх, неперададзеную газету „Новы Час”.

І вось нарэшце прыйшоў афіцыйны адказ. У ім сцвярджаецца, што ніякіх парушэнняў не было. Чыноўнікі фактычна прапануюць Вользе абскарджваць іх адказы ў судзе, калі яна з імі не згодная.

Партыя БНФ заклікае ўсіх людзей добрай волі падтрымаць мужных грамадзян, якія цяпер знаходзяцца ў вязніцах, у тым ліку паштоўкамі і лістамі:

Адрас для лістоў падтрымкі: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1 – Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.

Адрасы для лістоў падтрымкі палітвязням глядзіце ў спісе

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.