Партыя БНФ » Deutsche Welle: У палітвязня Рыгора Кастусёва пагоршылася здароўе ў СІЗА КДБ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Deutsche Welle: У палітвязня Рыгора Кастусёва пагоршылася здароўе ў СІЗА КДБ

Дададзена 12.10.2021 1:04:21 | 652 праглядаў

Палітвязень Рыгор Кастусёў адзначае, што ягонае здароўе пагоршылася за той час, пакуль ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведамляе Deutsche Welle.

Рыгор Кастусёў 3“Доктар мне робіць абязбольвальныя ўколы, хоць лягчэй у гэтым плане. Хоць сплю начамі. За мінулы тыдзень толькі адну ноч былі прыступы, але з мачой пачала ісці кроў, заўважыў з чацвярга. Усё больш і больш, што гэта і чаму — пакуль невядома”, — піша Кастусёў у сваім лісце да дачкі Кацярыны. Яна атрымала яго некалькі дзён таму.

У 64-гадовага кіраўніка Партыі БНФ падазрэнне на анкалогію, аднак ні самому Кастусёву, ні ягоным сваякам не паведамляюць пра вынікі абследаванняў. У СІЗА ў Кастусёва ўзялі аналізы і правялі некалькі абследаванняў, але больш ніякіх дзеянняў не рабілі.

Па словах дачкі палітвязня, яе бацьку патрэбная аперацыя, пра што ідзе размова яшчэ з лета. Той факт, што вынікі аналізаў трымаюць у сакрэце, з’яўляецца парушэннем закона, мяркуе Кацярына.

Усе хадайніцтвы аб змене меры стрымання Кастусёву ў сувязі са станам здароўя або адхіляюцца, альбо ігнаруюцца. Як паведамляла Еўрарадыё, пад вартай лідар БНФ знаходзіцца ўжо паўгода, яго затрымалі па справе “аб змове“.

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.