Партыя БНФ » «Я поўнасьцю цяпер застаюся без падтрымкі». Блогер-палітвязень Шэры Кот даслаў ліст з калёніі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


«Я поўнасьцю цяпер застаюся без падтрымкі». Блогер-палітвязень Шэры Кот даслаў ліст з калёніі

Дададзена 14.10.2021 1:53:58 | 694 праглядаў

33-гадовы аўтар ютуб-канала «Шэры Кот», палітвязень Зьміцер Казлоў напісаў у лісьце з папраўчай калёніі № 2, што поўнасьцю застаўся без падтрымкі.

Шэры КотЯго затрымалі 10 чэрвеня 2020 году, разам з актывістамі «Эўрапейскай Беларусі». На наступны дзень яго арыштавалі на 20 сутак, але на волю ён ня выйшаў. Супраць блогера завялі крымінальную справу па 1-й частцы артыкула 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суд прысудзіў яму пяць гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Спачатку блогер адбываў пакараньне ў магілёўскай турме № 4. Цяпер ліст, які атрымала знаёмая блогера Паліна Сьцепаненка, прыйшоў з калёніі ў Бабруйску.

«Паколькі ў мяне няма блізкіх сваякоў, то цяпер ніхто ня можа мне аказаць ніякай дапамогі, ні перадач, ні грашовых пераводаў, ні тэлефанаваньняў, ні спатканьняў у мяне ня можа быць, і я поўнасьцю цяпер застаюся без падтрымкі», — піша зьняволены блогер.

У лісьце Зьміцер піша, што атрымаў ліст Паліны Сьцепаненкі ад 19 жніўня гэтага году ўжо ў Бабруйску напрыканцы верасьня. Ён дзякуе ёй за падтрымку.

Паводле Паліны Сьцепаненкі, ліст ад Зьмітра, які яна сёньня атрымала ў Воршы, датаваны 6 кастрычніка.

«Доўгі час ад Зьмітра лістоў не было, і гэта першы ліст з калёніі ў Бабруйску. Я ведала, што павінен быў быць этап, але ня ведала куды. Сёньня атрымала ліст, і на ім уразіў знаёмы адрас на канвэрце: гэта тая самая калёнія, дзе раней сядзеў Алесь Бяляцкі, а ў часы СССР — дысыдэнт Міхаіл Кукабака», — кажа Паліна.

Паводле Паліны, блізкіх сваякоў у Зьмітра Казлова няма, яго бацькі памерлі.

Сёлета стала вядома, што Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 3794/2020 індывідуальную скаргу аршанскага блогера і сябры БНФ Дзмітрыя Казлова.

Адрас для лістоў: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.